Незабудка лясная — у крыніцы пад назвай , ЛазініцаВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927 (Myosotis sylvatica) — від роду Незабудка сямейства .

Батанічнае апісанне

Шматгадовая, часам двухгадовая травяністая расліна вышынёй да 40 см.

Сцёблы валасістыя, моцна галінаваныя.

Прыкаранёвае лісце авальнае, чарашковае. Сцябловае — даўгавата-ланцэтнае, валасістае.

Кветкі да 1 см у дыяметры, нябесна-блакітныя, сабраны ў суквецці-завіткі.

Плод — чорны астраверхавы арэшак.

Экалогія Расце ў змешаных лясах, на ўзлесках.

Значэнне і прымяненне

Гаспадарчае значэнне Вырошчваецца як дэкаратыўная расліна. Мае мноства сартоў з ружовымі, сінімі і блакітнымі кветкамі.

Літаратура

Всё о цветах лесов, полей и рек / Выпуск. ред. С. Ю. Раделов. — СПб: ООО «СЗКЭО», 2008. — С. 174. — 224 с. — ISBN 978-5-9603-0092-6.

Спасылкі

Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Незабудка Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1791 годзе