Дзярэ́га звычайная (Odontites vulgaris) — від кветкавых раслін роду сямейства .
Назва
Дзярэга позняя, дзярэча Ботанический словарь, Спб, 1878Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927..
Батанічнае апісанне
Аднагадовая травяністая расліна, 15—40 (60) см вышынёй, цалкам з прыціснутымі белымі валасінкамі. Карані слаба развітыя, з гаўсторыямі. Сцёблы часта галінастыя ад сярэдзіны і апікальна, вышэй чатырохкутныя. Прыкветкі карацей кветак ці роўныя ім. Лісце супраціўнае, простае, суцэльнае, сядзячае, ланцэтнае, 1—4,5 × 0,3—1 см, каля асновыя трохі звужанае, аддалена-зубчастае. Чашачка 5—6 мм даўжынёй, з трохкутнымі, карацей трубкі зубчыкамі. Вяночак коратка апушчаны, у 1,5 або 2 разы даўжэй чашачкі, 8—10 мм даўжынёй, верхняя губа трохі даўжэй ніжняй. Каробачка вузка-прадаўгаватая, злёгку сціснутая, 4—7 мм, апікальна валасатая. Насенне эліпсоіднае, прыкладна 1,5 мм , з белаватымі рэбрамі.
Расліна ядавітая.
Распаўсюджанне Распаўсюджаны ў Еўропе і ўмеранай Азіі . Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезафіт, мезатроф. Паўпаразіт.
Ва Украіне від расце на лугах, на схілах, каля дарог — на ўсёй тэрыторыі акрамя высакагор’я Карпат. На тэрыторыі Беларусі сустракаецца паўсюдна.
Гаспадарчае значэнне Лекавая і меданосная расліна. Пустазелле.
Літаратура — С. 191.
Спасылкі
Odontites vulgaris Moench // ИАС «ООПТ России»
Катэгорыя:Заразіхавыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Ядавітыя расліны Катэгорыя:Пустазелле Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1794 годзе