Група «А» пры Камітэце дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь — спецыяльнае антытэрарыстычнае падраздзяленне Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Створана ў 1990 годзе як 11-я група КДБ СССР са штаб-кватэрай у Мінску. Падраздзяленне разам з камандзірам знаходзіцца пад санкцыямі ЕС, ЗША і шэрагу іншых краін.
Функцыі Падраздзяленне лічаць элітай беларускага спецназа, яно займаецца бяспекай краіны і вырашае складаныя задачы на высокім прафесійным узроўні. Асноўныя задачы Упраўлення групы «А»: ажыццяўленне спецыяльных сілавых аперацый па прадухіленні тэрарыстычных актаў, пошуку, абясшкоджванні або ліквідацыі тэрарыстаў, вызваленне закладнікаў, спыненне экстрэмісцкіх акцый, асабліва небяспечных злачынных праяў, незаконны вываз каштоўных металаў, матэрыяльных і гістарычных каштоўнасцяў за межы краіны і іншага.
Гісторыя 11-я група «А» 7-га Упраўлення КДБ СССР заснавана 3 сакавіка 1990 года з дыслакацыяй у Мінску і зонай дзеяння ў БССР і краінах Прыбалтыкі. З кастрычніка 1991 па студзень 1992 года група знаходзілася ў распараджэнні Галоўнага ўпраўлення аховы пры апараце Прэзідэнта СССР. Потым увайшла ў структуру Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.
Байцы групы выконвалі спецыяльныя аператыўныя заданні, а ў 1992—1994 гадах прыцягваліся для забеспячэння фізічнай абароны і бяспекі кіраўніцтва краіны і членаў замежных дэлегацый. У ноч з 11 на 12 красавіка 1995 года прымалі ўдзел у збіцці і выдварэнні дэпутатаў Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь XII-га склікання, якія галадавалі ў знак нязгоды з рэфэрэндумам, ініцыяваным Прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам.Навумчык, С. Дзевяноста пяты / Сяргей Навумчык; [Адк. рэд. А. Лукашук; Маст. Г. Мацур. — [Б. м.]: [Б. в.], 2015. — 320 с. — (Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе). — ISBN 978-0-929849-73-7.]
У кастрычніку 1999 года паміж КДБ Рэспублікі Беларусь і ФСБ Расійскай Федэрацыі былі падпісаныя пратаколы пра супрацоўніцтва паміж групай «Альфа» і Цэнтрам спецыяльнага прызначэння ФСБ.
Міжнародныя санкцыі 6 лістапада 2020 года камандзіра «Альфы» Сяргея Зубкова дадалі ў Чорны спіс Еўрасаюза. 24 лістапада 2020 года да санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя, а 11 снежня — і Швейцарыя. Акрамя таго, 6 лістапада Зубкоў трапіў пад санкцыі Канады.
23 снежня 2020 года спецпадраздзяленне «Альфа» было ўключана ў санкцыйны спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША як дапаможнае рэжыму ЛукашэнкіOFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША. 21 чэрвеня 2021 года ў гэты ж спіс быў унесены і Зубкоў.
З 2022 года «Альфа» таксама знаходзіцца пад санкцыямі ЕС, Швейцарыі і Японіі.
Камандзіры Аляксандр Міхайлавіч Лапанаў (3 сакавіка 1990 — люты 1992) — палкоўнік Юрый Фёдаравіч Бародзіч (люты 1992—1993 в.а., 1993 — красавік 1995) Уладзімір Віктаравіч Грышанаў (май 1995 — красавік 2004) Мікалай Аляксеевіч Івінскі (май 2004 — лістапад 2009) — палкоўнік Алег Анатольевіч Чарнышоў (лістапад 2009 — ліпень 2013 года) — палкоўнік Зубкоў Сяргей Яўгенавіч (з красавіка 2014) —палкоўнік
Катэгорыя:Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Беларускія юрыдычныя асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША Катэгорыя:Беларускія юрыдычныя асобы ў Чорным спісе ЕС