Яўген Іванавіч Чазаў (; нар. , , РСФСР, СССР) — савецкі і расійскі кардыёлаг, доктар медыцынскіх навук, прафесар. Ганаровы дырэктар ФДБУ «Нацыянальны медыцынскі даследчы цэнтр кардыялогіі».

Начальнік 4-га Галоўнага ўпраўлення пры Міністэрстве аховы здароўя СССР у 1967—1986 гадах. Міністр аховы здароўя СССР у 1987—1990 гадах. Член Прэзідыума РАМН з 1972 года.

Акадэмік АМН СССР (1971; член-карэспандэнт 1967). Акадэмік АН СССР (1979). Герой Сацыялістычнай Працы (1978). Лаўрэат Ленінскай прэміі (1982), трох Дзяржаўных прэмій СССР (1969, 1976, 1991), Прэміі Савета Міністраў СССР (1977) і Дзяржаўнай прэміі Расіі (2004). Поўны кавалер ордэна «За заслугі перад Айчынай».

Член ЦК КПСС у 1982—1990 гадах (кандыдат у члены ЦК у 1981—1982 гадах). Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 9, 10, 11 скліканняў. Член КПСС з 1962 года.

Ініцыятар стварэння і сустаршыня міжнароднага руху «Урачы свету за прадухіленне ядзернай вайны», якому ў 1985 годзе была прысуджана Нобелеўская прэмія міру.

Катэгорыя:Замежныя члены Балгарскай АН Катэгорыя:Ганаровыя члены Акадэміі навук Малдовы Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Бішкека Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Ніжняга Ноўгарада Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 9-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 10-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 11-га склікання Катэгорыя:Члены ЦК КПСС Катэгорыя:Міністры аховы здароўя СССР Катэгорыя:Медыкі Расіі Катэгорыя:Кардыёлагі Катэгорыя:Медыкі СССР Катэгорыя:Дактары медыцынскіх навук Катэгорыя:Правадзейныя члены АН СССР Катэгорыя:Акадэмікі РАМН Катэгорыя:Акадэмікі АМН СССР Катэгорыя:Члены Акадэміі навук ГДР Катэгорыя:Замежныя члены Сербскай акадэміі навук і мастацтваў