Елка ўсходняя (Picea orientalis) — від іглічных дрэў сямейства .
Распаўсюджанне Тыповая горная расліна, якая звычайна расце на вышыні ад 1000 да 2500 м. Толькі ў вільготных, прахалодных цяністых цяснінах елка часам апускаецца да 200 м над узроўнем мора. Распаўсюджана пераважна на захадзе Вялікага Каўказу, як на паўночных яго схілах, так і ў Закаўказзі, даходзячы на ўсход да Тбілісі. Паўднёвая і паўднёва-заходняя межы елкі ўсходняй ляжаць у Анатоліі (Турцыя). Утварае чыстыя або змешаныя з дрэвастоі.
Батанічнае апісанне Дрэвы высокія, часта дасягаюць вышыні 65 м. Маюць вузкаканічную крону і кароткае лісце (4-8 мм даўжынёй).
Асабліва эфектна выглядаюць елкі з так званым калхідскім тыпам падлеску вечназялёных кустоў ці невялікіх дрэў — , , . Як і ўсе елкі, яна вельмі ценевынослівая. Больш таго, падрост гэтай елкі амаль зусім не пераносіць прамога сонечнага асвятлення і, верагодна, яшчэ больш ценялюбны, чым у . Рэгулярна ўтвараючы насенне, якое адрозніваецца высокай усходжасцю, елка ўсходняя добра аднаўляецца, таму можа расці на самых крутых скальных схілах.
Спасылкі
Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Елка