Якаб Шпорэнберг (; , Дзюсельдорф — , Варшава) — адзін з найвышэйшых афіцэраў СС, групенфюрар СС (1 студзеня 1940) і генерал-лейтэнант паліцыі (7 ліпеня 1943).

Біяграфія Якаб Шпорэнберг нарадзіўся 16 верасня 1902 года ў Дзюсельдорфе у сям’і садоўніка. 8 гадоў наведваў народную школу, а затым 3 года прафесійную школу ў Дзюсельдорфе, дзе навучаўся на механіка. З 1919 да 1921 года служыў у часцях Дабраахвотніцкага корпуса Усходняй памежнай варты (. У 1920 годзе быў удзельнікам Капаўскага путчу. У 1921 годзе уступіў у Нямецкі народны саюз абароны і наступу.

У 1922 годзе далучыўся да нацысцкага руху і ўступіў у НСДАП. Падчас Рурскага крызісу ў 1923 годзе ён быў затрыманы і асуджаны ў сакавіку 1924 года французскім ваенным судом да 2 гадоў зняволення і штрафу ў 1000 залатых марак за процідзеянне акупацыйнай адміністрацыі ў Руры. 25 жніўня 1925 года уступіў у СА і да верасня 1930 года лічыўся ў 39-м штандары СА. 15 снежня 1925 года паўторна ўступіў ў НСДАП (квіток № 25 585). З 1 жніўня 1929 года узначаліў Гітлер’югенд у Дзюсельдорфе.

Кар’ера ў СС 1 кастрычніка 1930 года Шпорэнберг уступіў у СС (квіток № 3 809). З 15 снежня 1930 па 21 лістапада 1931 года ўзначальваў 54-ы штурм СС. З 21 лістапада 1931 па 4 ліпеня 1932 года — камандзір 1-га штурмбана 20-га штандара СС у Дзюссельдорфе. З 4 ліпеня 1932 па 20 ліпеня 1933 года — камандзір 20-га штандара СС. У 1933 выстаўляўся дэпутатам Рэйхстага. З 20 ліпеня 1933 па 20 верасня 1936 года — камандзір 20-га Абшніта СС (са штаб-кватэрай у Кіле), адначасова з лістапада 1933 па верасень 1936 года быў камандзірам гарнізона СС у Кіле. Увосень 1935 года прайшоў ваенныя зборы і атрымаў званне лейтэнанта рэзерву 26-га пяхотнага палка.

У 1937 годзе быў пераведзены ў сістэму РСХА інспектарам СБ і паліцыі бяспекі ў Кёнігсбергу. У красавіку 1938 г. абраны дэпутатам Рэйхстага. З 26 верасня 1939 г. па 18 чэрвеня 1940 г. — камандзір оберабшніта СС «Рейн» (штаб-кватэра у Вісбадэне), адначасова з 1 кастрычніка 1939 г. па 24 ліпеня 1940 г. — найвышэйшы кіраўнік СС і паліцыі вобласці «Рэйн». З 18 чэрвеня 1940 г. па 30 красавіка 1941 г. — камандзір адпаведнага оберабшніта «Паўночны ўсход» (са штаб-кватэрай у Кёнігсбергу), а з 21 чэрвеня 1940 г. па 1 траўня 1941 г. — найвышэйшы кіраўнік СС і паліцыі ў вобласці «Паўночны ўсход». У 1940 г. у складзе частак СС удзельнічаў у баях на Заходнім фронце. У траўні — чэрвені 1941 г. прайшоў стажыроўку ва Паліцыі парадку і РСХА. З 21 ліпеня па 14 жніўня 1941 г. — кіраўнік СС і паліцыі ў Генеральнай акрузе Беларусь (са штаб-кватэрай у Мінску). Адначасова з жніўня 1941 года камандзіраваны ў штаб СС, які займаўся барацьбой з партызанамі на Усходзе. Адзін з найбліжэйшых супрацоўнікаў Эрыха фон дэм Бах-Зелеўскага. Кіраваў барацьбой з партызанамі і правядзеннем карных аперацый у Мінскай акрузе. У прыватнасці займаўся стварэннем на базе тутэйшых паляўнічых суполак СС спецыяльных атрадаў па вынішчэнню парашутных дэсантаў.Овидий Горчаков «Лебединая песня»

Да сакавіка 1943 года быў афіцэрам для асабліва важкіх даручэнняў пры імперскім камісары Украіны Эрыху Коху. Адзін з арганізатараў нацысцкага тэрору на Поўдні Расеі. 16 жніўня 1943 г. быў прызначаны кіраўніком СС і паліцыі ў Люблінскім раёне. У лістападзе правёў аперацыю «Свята ўраджаю» (, у ходзе якой у канцлагеры Майданек, Траўнікі і Панятова было накіравана 22—23 тыс. габрэяў. 22 ліпеня 1944 г. са сваім штабам пакінуў Люблін і быў накіраваны на кіраўніцтва будаваннем умацаванняў па лініі Вісла — Ніда у Радамскім раёне. 5 лістапада 1944 г. тэлефонным званком з Кракава атрымаў распараджэнне прыбыць у Нарвегію, 8 лістапада прыбыў у Кёнігсберг для сустрэчы з найвышэйшым кіраўніком СС і паліцыі Нарвегіі Вільгельмам Рэдысам, які знаходзіўся на лячэнні ў лякарні. 13 лістапада з Рэдысам і Хайнцам Рохам, прызначаным кіраўніком СС і паліцыі ў Паўночнай Нарвегіі, вылецеў у Осла. Пасля прыёму ў Тэрбавена рушыў у васьмідзённы інспекцыйны тур па Паўночнай Нарвегіі. З 21 лістапада 1944 г. па травень 1945 г. — кіраўнік СС і паліцыі ў Паўднёвай НарвегііProf. Dr. Bohn. Der Sporrenberg-Bericht. Ein Dokument aus dem Innern des SS-Apparates, in: HMRG, Heft 2 / 1993, S. 250-77.

Арышт, суд і пакаранне 11 траўня 1945 г. арыштаваны заходнімі саюзнікамі ў Нарвегіі і пераведзены ў спецыяльны лагер ( для ваеннапалонных ў Паўднёвым Уэльсе. 3 кастрычніка 1946 г. пераведзены у Лонданскую акружную турму, пасля быў перададзены польскім ўладам. У 1950 г. стаў перад польскім судом у Варшаве і за планаванне і ўдзел у аперацыі «Свята ўраджаю» прысуджаны да смяротнай кары праз павешанне. 6 снежня 1952 г. прыгавор быў прыведзены ў выкананне.

У культуры Шпорэнберг паслужыў прататыпам для обергрупенфюрара СС Якаба Спорэнберга з прыгодніцкага рамана Джэймса Ролінса «Чорны ордэн». У рамане ён носіць званне обергрупенфюрара СС, хоць яго сапраўднае званне — групенфюрар ССДжеймс Роллинс «Черный орден».

Узнагароды Шаўрон старога змагара Спартыўны знак СА у золаце імперскі спартыўны знак у серабры Залаты значок Гітлер’югенд з дубовымі лістамі Жалезны крыж 1-га класа (30.11.1944) Жалезны крыж 2-га класа (20.06.1941) Крыж ваенных заслуг 1-й ступені з мячамі (1943) Крыж ваенных заслуг 2-й ступені з мячамі (1943) Медаль «У памяць 13 сакавіка 1938 года» Аншлюс-Медаль. Медаль «У память 1 кастрычніка 1938 года» Залаты партыйны знак НСДАП (30.01.1942) Медаль За выслугу гадоў у НСДАП у бронзе і серабры Медаль За выслугу гадоў у НСДАП у золаце (30.01.1942) Пярсцёнак «Мёртвая галава» Ганаровая шпага рэйхсфюрара СС

Зноскі

Спасылкі Па следу нацысцкіх дысколётаў… «Цулоўная зброя» Трэцяга Рейха СУТЫЧКА ЗА АНТАРКТЫДУ. Часць 10

Катэгорыя:Члены Фрайкора Катэгорыя:Кіраўнікі акупацыйнага рэжыму Трэцяга рэйха Катэгорыя:Пакараныя смерцю ваенныя злачынцы Катэгорыя:Злачынцы Халакоста Катэгорыя:Нацысцкія злачынцы Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём «У памяць 13 сакавіка 1938» Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём «У памяць 1 кастрычніка 1938» Катэгорыя:Афіцэры СС Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём «За выслугу ў НСДАП (25 гадоў)» Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём «За выслугу ў НСДАП (15 гадоў)» Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём «За выслугу ў НСДАП (10 гадоў)» Катэгорыя:Узнагароджаныя Залатым партыйным знакам НСДАП Катэгорыя:Кавалеры Жалезнага крыжа 2 класа Катэгорыя:Кавалеры Жалезнага крыжа 1 класа