Дэмакратычныя сілы Сірыі або Сірыйскія дэмакратычныя сілы (СДС)«США призывают Турцию не воевать с сирийскими курдами», Би-Би-Си, 29.08.2016 або Сірыйская дэмакратычная армія (, , , SDF) — альянс сіл узброенай апазіцыі ў Сірыі, створаны 10 кастрычніка 2015 года. Уключае курдскія атрады народнай самаабароны (YPG і YPJ), розныя арабскія апазіцыйныя групы (Джэйш-ат-Тувар і інш.), якія ўваходзяць у Сірыйскую арабскую кааліцыю, а таксама асірыйскія і туркменскія апалчэнні«New Syrian rebel alliance formed, says weapons on the way» . Дзейнічае ў паўночных раёнах Сірыі.

Гicторыя Асноўная заяўленая мэта — барацьба з «Ісламскай дзяржавай». Аб’яднанне ў Дэмакратычныя сілы Сірыі стала працягам сумесных аперацый курдскай самаабароны і часткі ўмераных сіл Свабоднай арміі Сірыі падчас кампаніі «Вулкан Еўфрата». Урад ЗША абвясціў аб падтрымцы альянсу ў рамках новай стратэгіі барацьбы з ІД. Станам на вясну 2016 года, сілы СДС налічвалі каля 25 тысяч курдскіх апалчэнцаў і каля 5 тысяч арабаў«Командующий войсками США на Ближнем Востоке тайно посетил Сирию», Русская служба Би-би-си, 22.05.2016.

Да студзеня 2018 года СДС кантралявалі тэрыторыі вакол гарадоў Мембідж і Афрын на паўночным захадзе Сірыі і вялікую частку левага берага Еўфрата да мяжы з Іракам. Па выніку завершанай у сакавіку 2017 года аперацыі «Шчыт Еўфрата» тэрыторыя паміж гарадамі была занята Турцыяй, што ў далейшым пагражала захопам Афрына і Манбiджа. 20 студзеня 2018 года Турцыя і падтрымоўваныя ёй групоўкі пачалі наступленне на Афрын. Ваенная аперацыя атрымала назву «Аліўкавая галіна».

Падтрымка ЗША У ходзе канфідэнцыйнага візыту ў Сiрыю 21 мая 2016 года Джозеф Вотэл, кіраўнік камандавання ўзброеных сіл ЗША на Блізкім Усходзе, сустрэўся з лідарамі СДС. Вотэл ухваліў падрыхтоўку мясцовых сіл самаабароны ваеннымі саветнiкамi ЗША. На канец мая 2016 у Сірыі знаходзілася каля 200 амерыканскіх ваенных спецыялістаў. Прадстаўнікі СДС, а таксама мясцовыя племянныя правадыры, са свайго боку, выказалі пажаданне большай дапамогі з боку ЗША, у тым ліку, у частцы пастаўкі цяжкіх узбраенняў.

13 студзеня 2018 года стала вядома пра стварэнне міжнароднай кааліцыяй па барацьбе з тэрарызмам і падрыхтоўкі на базе «Сірыйскіх дэмакратычных сіл» пагранічных сіл бяспекі (BSF), якія зоймуцца аховай кантраляваных курдамі тэрыторый у Сірыі. У студзені навучанне праходзіла першая група з 230 байцоў, агульная колькасць BSF планавалася ў памеры 30000 чалавек. Размясціць новыя сілы планавалася на поўначы Сірыі щздоўж мяжы з Турцыяй, на ўсходзе краіны ўздоўж іракскай мяжы, а таксама ўздоўж даліны ракі Еўфрат за выключэннем курдскага анклава ў Афрыне (кааліцыя не вяла там аперацый). Ініцыятыва выклікала крытыку з боку Расiі і ТурцыіАнжелика Басисини, Георгий Макаренко. Турецкий гамбит Пентагона Газета РБК № 006 (2730) (1601), 16.01.2018.

Палiтычныя мэты

На думку эксперта па пытаннях блізкаўсходняй палітыкі прафесара Дж. Лэндыса, доўгатэрміновай палітычнай мэтай СДС, ядро якой утвараюць курдскія атрады, з’яўляецца стварэнне курдскай аўтаноміі на поўначы Сірыі. У прыватнасці, у ходзе баёў у раёне Манбiджа курды спрабавалі ўзяць пад кантроль як мага большы ўчастак тэрыторыі з мэтай далейшых перамоў пра аўтаномію з урадам Асада«Syria conflict: Unravelling the puzzle», BBC, 16.03.2017.

Катэгорыя:Антыўрадавыя баявыя фракцыі сірыйскага канфлікту Катэгорыя:З’явіліся ў 2015 годзе