Эльда́р Алякса́ндравіч Раза́наў (; ,  — , ) — расійскі і савецкі кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр, паэт. Народны артыст СССР (1984). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1977) і Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя братоў Васільевых (1979).

Біяграфічныя звесткі Скончыў Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінематаграфіі (майстэрня Рыгора Козінцава) у 1950 годзе. Пасля на працягу пяці гадоў працаваў у дакументальным кіно на Цэнтральнай студыі дакументальных фільмаў. У 1956 годзе зняў фільм «Карнавальная ноч», які прынёс яму вядомасць.

Творчасць Паставіў камедыі (ад лірычных да вострасатырычных): «Карнавальная ноч» (1956), «Дзяўчына без адраса» (1958), «Гусарская балада» (1962, паводле п’есы А. Гладкова «Даўным-даўно»), «Дайце кнігу скаргаў», (1965), «Сцеражыся аўтамабіля» (1966), «Зігзаг поспеху» (1969), «Старыя-разбойнікі» (1972), «Незвычайныя прыгоды італьянцаў у Расіі» (1973, з Італіяй), «Іронія лёсу, альбо З лёгкай парай!» (1975), «Службовы раман» (паводле п’есы Р. і Э. Брагінскага «Калегі», 1977), «Гараж», «Пра беднага гусара закіньце слова» (абодва 1980), «Вакзал для дваіх» (1983), «Жорсткі раманс» (1984, паводле п’есы А. Астроўскага «Беспасажніца»), «Забытая мелодыя для флейты» (1987), «Дарагая Алена Сяргееўна» (1988), «Нябёсы запаветныя» (1991), «Прадказанне» (1993), «Прывітанне, дуралеі» (1996), «Старыя клячы» (1999), «Ціхія віры» (2000) і інш.

Аўтар сцэнарыяў, аповесцей, п’ес (пераважна з Брагінскім), мемуараў, кнігі вершаў і навел-успамінаў «Настальгія» (1999).

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Кінарэжысёры СССР Катэгорыя:Кінарэжысёры Расіі