Масавыя выступленні ў Ганконгу распачаліся ў cакавіку 2019 года і былі выкліканы законапраектам аб экстрадыцыі мясцовых жыхароў у суды КНР.
Перадумовы Ганконг — аўтаномная тэрыторыя Кітая, якая 99 гадоў належала Вялікабрытаніі. У 1997 годзе гэтую адміністрацыйную адзінку вярнулі ў склад Кітайскай Народнай Рэспублікі, але з умовай захавання аўтаноміі да 2047 года.
У чэрвені 2019 года кіраўніца тэрыторыі Кэры Лэм ініцыявала закон, які дазваляе абыходзіць дамову кітайцаў з брытанцамі. Закон вырашылі распрацаваць, зачапіўшыся за выпадак, калі 19-гадовы мужчына з Ганконга забіў сваю 20-гадовую цяжарную дзяўчыну падчас адпачынку ў Тайвані ў лютым 2018 года. Мужчына збег з Тайваня і вярнуўся ў Ганконг. Тайвань звярнуўся з просьбай выдаць гэтага чалавека, але чыноўнікі Ганконга заявілі, што не могуць выслаць яго з-за адсутнасці пагаднення аб экстрадыцыі з Тайванемnashaniva.by.
Паводле законапраекта, жыхары былой брытанскай калоніі могуць быць перададзеныя ў суды КНР, пры тым што экстрадыцыя да гэтага была немагчымая. У сваю чаргу, мясцовыя жыхары асцерагаліся, што гэты закон можа падарваць судовую сістэму Ганконга, і з яго дапамогай Кітай зможа праводзіць рэпрэсіі супраць апазіцыянераў, праваабаронцаў, журналістаў і няўрадавых арганізацый. Жаданне Пекіну навязаць аўтаноміі змену закону аб экстрадыцыі выклікала масавыя пратэсты.
Ход падзей
2019 Большасць жыхароў аўтаноміі адмоўна ўспрыняла намаганні мясцовай улады змяніць заканадаўства аб экстрадыцыі. У першых двух масавых маршах пратэсту ўдзел прыняў мільён, а потым 1 млн 200 тысяч чалавек адпаведна.
Пад націскам пратэстоўцаў улады вырашылі на нявызначаны тэрмін адкласці зацвярджэнне скандальных зменаў у мясцовым заканадаўстве. Аднак гэта не спыніла пратэсты. Дэманстранты дамагаліся поўнага адклікання законапраекту.
Па меры развіцця падзей у пратэстоўцаў пачалі з’яўляцца і іншыя патрабаванні, у тым ліку палітычныя. Пратэстоўцы пажадалі расследавання дзеянняў паліцыі падчас разгону пратэстаў, а таксама, каб грамадзяне атрымалі ўсеагульнае выбарчае права, а кіраўніца адміністрацыі Ганконга Кэры Лам сышла ў адстаўку, у той чам як Ганконг атрымаў больш самастойнасці ад Кітая.
5 жніўня ў Ганконгу па закліку прафсаюзаў пачаўся генеральны страйк. Не працавала метро, былі адмененыя сотні рэйсаўsvaboda.org.
На працягу двух месяцаў сілы правапарадку арыштавалі больш за 500 дэманстрантаў. Цэнтральныя ўлады КНР абурэнне жыхароў Ганконгу назвалі «гульнямі з агнём»polskieradio.pl.
12 жніўня афіцыйны прадстаўнік канцылярыі па справах Ганконга і Макао Дзяржсавета Кітая Ян Гуан заявіў, што падчас беспарадкаў у Ганконгу сталі праяўляцца «парасткі тэрарызму». Кітай сагнаў у Шэньчжэнь, які мяжуе з Ганконгам, вялікую колькасць ваеннай тэхнікі Народнай узброенай паліцыіnashaniva.by.
17 жніўня ў горадзе прайшла акцыя ў падтрымку праваахоўных органаў, на якой сабраліся 476 тыс. чалавек. У пачатку мерапрыемства быў прадэманстраваны дзесяціхвілінны відэаролік са сцэнамі нападу на паліцэйскіх і затрыманняў падчас пратэстных акцый. Некаторыя ўдзельнікі мітынгу прыйшлі на акцыю з дзяржаўнымі сцягамі КНРВласти Гонконга собрали полмиллиона людей на митинг, где высказывались в поддержку полиции, разгоняющей демонстрации.
4 верасня кіраўнік Ганконга Кэры Лэм заявіла, што спрэчны законапраект аб экстрадыцыі цалкам адкліканыnashaniva.by. Нягледзячы на гэта, беспарадкі не скончыліся. Пратэстоўцы вылучылі новыя патрабаванні, такія як амністыя ўсіх затрыманых удзельнікаў пратэстаў, правядзенне незалежнага расследавання фактаў жорсткага абыходжання паліцыі з удзельнікамі пратэстаў, увядзенне дэмакратычных выбараў кіраўнікоў адміністрацыі і заканадаўчага саветаПротестующие в Гонконге просят президента Трампа о помощи.
8 верасня ля будынка амерыканскага консульства сабраліся ўдзельнікі дэмакратычнага руху, якія звярнуліся да Прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з просьбай аб дапамозе. Апазіцыянеры прынеслі сцяг Злучаных Штатаў і банеры з надпісамі «Прэзідэнт Трамп, выратуйце Ганконг» і «Зрабіце Ганконг зноў вялікім». Таксама яны скандавалі «Змагайцеся за свабоду, падтрымлівайце Ганконг» і «супраціўляцца Пекіну, вызваліце Ганконг»Протестующие в Гонконге призвали Трампа освободить их от контроля Пекина.
2020 12 студзеня 2020 года ўлады Ганконга забаранілі ўезд у краіну кіраўніку міжнароднай праваабарончай арганізацыі Human Rights Watch (HRW) Кенету Роту. Той планаваў наведаць Ганконг для расследавання парушэнняў правоў чалавека ўладамі КНР. У арганізацыі паведамілі, што забарона на візіт Рота адлюстроўвае «знікненне свабод» у Ганконгу пад ціскам ПекінаHRW chief 'denied entry to Hong Kong' ahead of critical China report, BBC, 12.01.2020.
У маі 2020 года пратэсты ізноў аднавіліся. Прычынай аднаўлення пратэстнага руху стала спроба прыняцця цэнтральным урадам закона пра нацыянальную бяспеку Ганконга, які на думку пратэстуючых абмяжоўвае правы ганконгцаў, і робіць іх залежнымі ад Пекіна. Акцыя супраць гэтага закона была разагнаная паліцыяйТысячи демонстрантов в Гонконге выступили против нового законопроекта Китая.
Бені Тай распрацаваў неафіцыйныя праймерыз — папярэдні адбор апазіцыйных кандыдатаў — на мясцовыя выбары, якія былі запланаваны на 2020 год. Больш за паўмільёна жыхароў Ганконга прынялі ўдзел у праймерыз, але ўлады Кітая і Ганконга ўбачылі ў гэтым спробу зрынуць уладу. Актывістаў, уключаючы Бені Тая, арыштавалі ў пачатку 2021 года. Джошуа Вонг да таго часу ўжо знаходзіўся пад арыштам.
Вынікі Улады Кітая і Ганконга заяўлялі, што гэты закон неабходны для забеспячэння стабільнасці і адмаўлялі, што ён абмяжоўвае аўтаномію Ганконга.
Судовы працэс 2024 года стаў найбольшым пасля прыняцця закону аб нацыянальнай бяспецы. Дзясяткі жыхароў Ганконга выстройваліся ў чаргу перад будынкам суда за некалькі дзён да пачатку працэсу, каб забяспечыць сабе месца ў зале.
19 лістапада 2024 года 45 чалавек атрымалі турэмныя тэрміны ад чатырох да 10 гадоў, іх прызналі вінаватымі ў змове з мэтай звяржэння ўлады, яшчэ двух актывістаў апраўдалі. Бені Тай атрымаў самы вялікі тэрмін — 10 гадоў. Іншы лідар пратэстаў, Джошуа Вонг, прысуджаны да чатырох гадоў і васьмі месяцаў турмы. Суд скараціў яго тэрмін на трэць пасля таго, як Вонг прызнаў віну. Чатырох іншых актывістаў, у тым ліку грамадзяніна Аўстраліі Гордана Нга, суд назваў арганізатарамі пратэстаў і прысудзіў да тэрмінаў да сямі гадоў і трох месяцаў турмы. Іншыя атрымалі ад чатырох да сямі гадоў турмы.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Пратэсты 2019 года Катэгорыя:Гісторыя Ганконга Катэгорыя:2019 год у Ганконгу