Плошча Герояў Танкістаў () — плошча ў Магілёве. Размешчана ў жылым раёне Мір, абмежавана вуліцамі Арлоўскага (вул. Якубоўскага), Сурганава і шматпавярховымі жылымі дамамі.
У 1995 годзе сюды быў перанесены помнік воінам 2-га Беларускага фронту, якія вызвалілі горад Магілёў ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 28 чэрвеня 1944 года, у выглядзе танка Т-34 на пастаменце. Да сярэдзіны 1980-х гадоў ён знаходзіўся на плошчы Перамогі (цяпер не існуе), на транспартнай развязцы праспекта Міру, вуліц Касманаўтаў і Якубоўскага. У 2017 годзе, у сувязі з рэканструкцыяй вуліцы Якубоўскага, абмяркоўваўся варыянт вяртання помніка на гістарычнае месцаТанк Т-34 «переедет» с улицы Якубовского на бывшую площадь Победы?.
Спасылкі
Катэгорыя:Мір (жылы раён, Магілёў) Катэгорыя:Плошчы Магілёва