«Дрыгва» — беларускі паган-метал і фольк-метал гурт. Вылучаецца гучаннем, у якім змешваюцца мілагучнасць традыцыйных інструментаў з жорсткасцю гітарных рыфаў. У асобных колах гурт лічыцца легендарным і адным з найвыдатнейшых прадстаўнікоў паганскай сцэны. Песні гурту выключна на беларускай мове. Гурт існаваў у 2006—2014 гадах і з 2017 года.
Удзельнікі
Пры запісе «Кола часу» Віталь Беразоўскі — вакал, бас-гітара, тэксты Аляксей Сцяцюк — музыка, гітара Уладзімір Палякоў — барабаны Максім Аляксееў — клавішы
Пры запісе «Сын магутнага рода» Віталь Беразоўскі — вакал, тэксты Аляксей Сцяцюк — музыка, гітара Аляксандр — бас-гітара
Пры запісе «Ланцугі мінулых стагоддзяў» Віталь Беразоўскі — вакал, бас-гітара, тэксты Аляксей Сцяцюк — кампазітар, гітара, флейта, клавішы
Пры запісе «Вогнепаклоннік» (на хвілю напісання артыкула) Віталь Беразоўскі — вакал, бас-гітара, тэксты Аляксей Сцяцюк — гук, музыка Аляксандр Талкачоў — бас-гітара Віталь Ляўчук — барабаны
Гісторыя гурту Ідэя стварэння гурту «Дрыгва» нарадзілася ў 2006 годзе ў Магілёве. Першыя рэпетыцыі адбыліся ўвесну таго ж года. Першапачатковы састаў налічваў 4-х музыкаў (рытм, сола, ударныя, бас/вакал), пазней у гурце з’явіўся клавішнік. Тады быў запісаны першы дема-матэрыял з 5 песень. З самага пачатку існавання гурту ў яго была праблема з саставам, які часта мяняўся і быў нестабільны, але ў 2009 годзе выдаецца дэмаальбом «Кола Часу», які быў выдадзены ў цыфравым фармаце. У 2010 г. выдаецца дэбютны альбом «Сын магутнага рода» лэйбламі «Graillight Productions» и «First Line Records Division». У 2010—2011 гадах выдаюцца сумесныя сінглы са «Сваргой». У 2012 г. выдаецца міні-альбом «Ланцугі мінулых стагоддзяў». 27 сакавіка 2014 года гурт абвясціў на афіцыяльнай суполцы пра свой распад. Але 3 чэрвеня 2017 года выдаецца сінгл «Паляванне» разам з каверам песні гурту «Apraxia». У тым жа годзе выдаецца сінгл «Крывавая гамарня». У 2019 годзе выходзіць сінгл «Вогнепаклоннік». Усе песні «Дрыгвы» былі запісаныя ў хатняй студыі Аляксея «DRYGVA Studio».
Творчасць
Альбомы
Сын магутнага рода (2010) У прэс-рэлізе было напісана наступнае:Калектыў робіць спробу ўнесці ў Вашу сучасную штодзённую звычайнасць частку вельмі каштоўных драбкоў спрадвечнай духоўнай ісціны, узмацніць любоў да Бацькаўшчыны, уваскрэсіць светлую памяць Прашчуроў. Моцнае гучанне дадаюць меладычныя гукі народных музыкальных інструментаў і беларускамоўная лірыка. Прахалода вялікасных лясоў, песні вятроў, бляск рэк і азёр, які зачароўвае, у кожнай песні захопяць ваша уразуменне і ўнясуць у старажытныя часы.
Прадказанне Шлях валхвоў Мацi вужоў Сын магутнага Рода Заклік Пад сцягам Пяруна Подых вайны Навальніца Калі загінеш у баі Святочная Старажытная Беларусь Цяжкія крокі Купальская ахвяра
Вайдэлот (2020)
Вогнепаклоннік Варагі Кругі на вадзе Барабан Брацтва Калі прыйдзе світанак Сонца заходзіць Вайдэлот
Міні-альбомы
Кола часу (2009)
Старажытная Беларусь Цяжкія крокі Купальская ахвяра Правадыр (бонус)
Ланцугі мінулых стагоддзяў (2012)
Непахіснасць роднага краю Вясна
В пасти новой войны & Вольница (У пашчы новай вайны & Вольніца, 2013)
Па сутнасці перавыданне дзвюх сумесных сінглаў з «Сварга».
Сінглы
В пасти новой войны (У пашчы новай вайны, 2010) Сінгл быў прадстаўлены ў афіцыяльнай суполцы 2 верасня, у працы над ім прыймаў удзел гурт «Сварга».
Вольница (Вольніца, 2011) Сінгл быў выдадзены 22 траўня пры ўдзеле гурту «Сварга».
Паляванне (2017) Сінгл, які быў выдадзены 3 чэрвеня, разам з каверам «Кліч Маці-Прыроды» на Apraxia.
Крывавая гамарня (2017) Сінгл, які быў выдадзены 20 кастрычніка.
Вогнепаклоннік (2019) Сінгл, які быў выдадзены 11 чэрвеня.
Спасылкі Афіцыйная суполка ў сацыяльнай сетцы «У Кантакце» Інтэрв’ю за 2010 год Артыкул пра гурт Пра дэбютны альбом Рэцэнзія на «Сын магутнага рода» Інфармацыя пра «Кола часу» Інфармацыя пра «Сын магутнага рода» Інфармацыя пра «Ланцугі мінулых стагоддзяў» Творчасць гурту Пра распад гурту ў 2014 годзе Пра вяртанне «Дрыгвы» Фотарэпартаж з Фэста Вясновага Раўнадзенства (2018 год)
Катэгорыя:Музычныя калектывы паводле алфавіта Катэгорыя:Метал-гурты Беларусі Катэгорыя:Фолк-метал-гурты Беларусі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2006 годзе Катэгорыя:Гурты Магілёва