Ста́і (, ) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Бобрскага сельсавета.

Гісторыя Паводле пісьмовых крыніц вядома з 1772 г. як уласнасць князёў Сангушкаў. У канцы 19 ст. 19 двароў, 44 жыхары. У 1909 г. ў вёсцы 20 двароў, 150 жыхароў. Вёска была вядома майстрамі колавага промыслу. Пасля ўстанаўлення Савецкай улады ў складзе Шэйкаўскага сельсавета Крупскага раёна. У 1930-я гады створаны колгас "Прасвет". У Вялікую Айчынную вайну загінулі 18 чалавек. Пасля вайны вёска ў складзе ўзбуйненага калгаса імя Дзяржынскага, з 1960 г. — калгаса "Чырвоны Бобр", пазней — саўгаса "Колас". З 05.05.1962 г. вёска ў складзе Бобрскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).. На 01.01.1998 г. 11 гаспадарак, 15 жыхароў.

Спасылкі

Катэгорыя:Бобрскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Крупскага раёна