Ірэ́н Мары́ Жако́б (; нар. 15 ліпеня 1966, Парыж) — французска-швейцарская .
Біяграфія Ірэн Мары Жакоб нарадзілася ў Парыжы і была чацвёртым дзіцём у сям’і. Яе бацька — фізік, маці — псіхолаг. Калі Ірэн было тры гады, сям’я пераехала ў Жэневу, Швейцарыя. Ірэн вучылася іграць на фартэпіяна і скрыпцы, наведвала школу пры . У 1984 годзе вярнулася ў Парыж і паступіла ў .
Актрыса дэбютавала ў кіно ў 1987 годзе з эпізадычнай роляй у фільме Луі Маля «Бывайце, дзеці». Гэтае першае з’яўленне Жакоб на экране прыцягнула ўвагу польскага кінарэжысёра Кшыштафа Кеслёўскага, які запрасіў яе на галоўную ролю ў карціне «Падвойнае жыццё Веранікі» (1991). Карціна была адзначана трыма ўзнагародамі Канскага кінафестывалю, сярод якіх . Трыма гадамі пазней Ірэн Жакоб зноў зыграла галоўную ролю ў карціне Кеслёўскага — трэцяй частцы трылогіі «Тры колеры» карціне «Тры колеры: Чырвоны» (1994).
У сярэдзіне 1990-х гадоў Ірэн Жакоб здымалася ў розных еўрапейскіх рэжысёраў — («»), (), Мікеланджэла Антаніоні («»). На працягу наступных гадоў Жакоб зыграла ў некалькіх амерыканскіх фільмах, у тым ліку з Томі Лі Джонсам у стужцы «».
З 2000 года паралельна з працай у кіно актрыса аднавіла сваю тэатральную кар’еру. Ірэн Жакоб вярнулася на сцэну з галоўнай роляй у спектаклі «Мадам Мельвіль» (Лондан, 2000—2001), дзе яе партнёрам быў Макалей Калкін. Сярод яе яркіх роляў у тэатры — Ніна Зарэчная ў чэхаўскай «Чайцы» (2002) і Жанна д’Арк у драматычнай араторыі «Жанна д’Арк на вогнішчы» (2003).
Спасылкі IreneJacob.net — афіцыйны сайт Ірэн Жакоб Артыкул пра Ірэн Жакоб на сайце газеты «Los Angeles Times»