Казялец ядавіты (Ranunculus sceleratus) — кветкавая расліна; від роду сямейства . Вельмі атрутны.

Назва

Казялец ядавіты, нарыўнікГанчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. — Горы-Горки, 1927., шчыпер Ботанический словарь, Спб, 1878Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927..

Батанічнае апісанне

Аднагадовая або двухгадовая травяністая расліна. Сцябло 10—70 см вышынёй, прамое, полае, галінастае.

Лісце бліскучае, злёгку мясістае, падзеленае на тры круглявыя або яйкападобныя долі.

Кветкі дробныя, светла-жоўтыя, 7-10 мм у дыяметры. Чашалісцікаў пяць, залаціста-жоўтых пялёсткаў пяць. Формула кветкі: .

Плодзікі з амаль прамым носікам.

Цвіце ў канцы вясны і летам.

Месцапражыванне Звычайная расліна глейкіх месцаў, канаў, берагоў вадаёмаў, забалочаных і поймавых лясоў, як пустазелле на палях, у парках, садах і агародах. Святлолюбівая, ценевынослівая расліна, гіграфіт і эўтроф (нітрафіл).

Таксанамія

Зноскі

Літаратура

Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Пустазелле Катэгорыя:Ядавітыя расліны Катэгорыя:Казялец Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе