Сага — карта Японіі — прэфектура Японіі, размешчаная ў рэгіёне Кюсю на востраве Кюсю. Плошча прэфектуры — 2439,65 км², насельніцтва — 835 473 чалавекі (1 жніўня 2014), шчыльнасць насельніцтва — 342,46 чал./км². Адміністрацыйны цэнтр прэфектуры — горад Сага.
Геаграфія Мяжуе на ўсходзе з прэфектурай Фукуока, на захадзе з прэфектурай Нагасакі. На поўначы абмываецца водамі мора Гэнкаі і водамі мора Арыякэ на поўдні. На мяжы з прэфектурай Фукуока знаходзяцца горы Сэфуры. Большую частку астатняй тэрыторыі прэфектуры займае раўніна Сага.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел У прэфектуры Сага размешчана 10 гарадоў і 6 паветаў (10 пасёлкаў).
Катэгорыя:Кюсю (рэгіён)
Катэгорыя:Прэфектуры Японіі