«Дняпро» — беларускі футбольны клуб з горада Магілёва, заснаваны ў 1960 годзе. У цяперашні час выступае ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.
Гісторыя У савецкі час гуляў у заходняй зоне Другой лігі чэмпіянату СССР, найвышэйшае дасягненне — выхад у Першую лігу (1982, у Першай лізе выступаў у 1983 годзе).
Па выніках сезона 2018 «Дняпро» страціў месца ў Вышэйшай лізе. Аднак, 8 лютага 2019 года было абвешчана аб падпісанні дагавора аб намерах з мінскім «Праменем», згодна з якім прадугледжвалася стварэнне аб’яднанай каманды ў Вышэйшай лізе. Пасля гэтага шэраг ігракоў магілёўскага клуба адправіліся на прагляд у «Прамень», некаторыя з іх падпісалі кантракт, астатнія разышліся па іншых клубах. 20 сакавіка 2019 года «Прамень» афіцыйна абвясціў аб пераездзе ў Магілёў і змене назвы на «Дняпро». Асноўную каманду ўзначалілі спецыялісты «Праменя», а дубль склаўся з ігракоў і трэнераў былога «Дняпра», юнацкія ж каманды ў двух клубах засталіся асобнымі.
Па выніках сезона 2019 аб’яднаная каманда «Дняпро» страціла месца ў Вышэйшай лізе. Клуб меў істотныя даўгі, у выніку яго пакінулі ўсе ігракі і трэнеры. Магілёўскія ўлады не здолелі дамовіцца аб перадачы клуба дзяржаве, таму быў заснаваны новы клуб пад афіцыйнай назвай «Дняпро-Магілёў», які далучыўся да Другой лігі. Выступаючы пераважна ўласнымі маладымі выхаванцамі, магілёўскі клуб упэўнена перамог у Другой лізе.
У сезоне 2021 каманда камплектавалася пераважна вопытнымі ігракамі, у тым ліку вяртала магілёўскіх выхаванцаў, далучаючы таксама некалькіх маладых ігракоў. Пачатак сезона атрымаўся няўдалым, і ў ліпені замест Ігара Чумачэнкі новым трэнерам стаў Вячаслаў Ляўчук. Пазней магілёўская каманда выдала некалькі неблагіх адрэзкаў, чаму паспрыялі добрыя бамбардзірскія паказчыкі нападніка Кірыла Сідарэнкі, які з-за траўмы прапусціў першую палову сезона, а на фінішы стаў другім бамбардзірам лігі. Тым не меней, дацягнуцца да лідараў «Дняпро» ўжо не здолеў, а два паражэнні на фінішы ад сераднякоў «Лакаматыва» і «Шахцёра» канчаткова пазбавілі каманду шанцаў на выхад у Вышэйшую лігу. Сезон «Дняпро» скончыў на 5-м месцы з 12.
У пачатку 2022 года каманда рыхтавалася да ўдзелу ў Першай лізе. Клуб пакінулі старшыня Дзмітрый Калачоў і галоўны трэнер Вячаслаў Ляўчук, новым трэнерам стаў Яўген Малчан, які раней узначальваў каманду «Дняпро-Юні» ў Другой лізе. Аднак, у канцы лютага брэсцкі «Рух» адмовіўся ад удзелу ў Вышэйшай лізе, і АБФФ прапанавала «Дняпру» заняць вакантнае месца. 1 сакавіка «Дняпро» афіцыйна пацвердзіў свой удзел у Вышэйшай лізе. Каманда ўвайшла ў сезон фактычна ў складзе, які рыхтаваўся яшчэ для Першай лігі, і хутка стала аўтсайдарам. У летняе трансфернае акно «Дняпро» таксама не здолеў падмацавацца з-за забароны на трансферы, накладзенай ФІФА за нявыплату зарплаты легіянерам яшчэ за сезон 2018. У ліпені замест Малчана галоўным трэнерам стаў яго памочнік Юрый Лукашоў, але вынікі каманды істотна не палепшыліся. У верасні Лукашоў пакінуў клуб, і Малчан зноў стаў на чале каманды, якая неўзабаве страціла шанцы на захаванне месца ў Вышэйшай лізе і ў сезоне 2022 фінішавала апошняй.
У пачатку 2023 года «Дняпро» ўзначаліў Вячаслаў Герашчанка. Каманда ў асноўным захавала склад, што было абумоўлена ў тым ліку і забаронай на трансферы, якая працягвала дзейнічаць. У Першай лізе ў сезоне 2023 каманда знаходзілася ў верхняй палове табліцы, але страціла шмат ачкоў і адстала ад канкурэнтаў. Толькі летам 2023 года «Дняпро» нарэшце змог запрасіць новых ігракоў, што дапамагло правесці другую палову чэмпіянату без аніводнага паражэння і ўзняцця на другі радок, які гарантаваў вяртанне ў Вышэйшую лігу.
Эмблемы
Папярэднія назвы «Хімік» (1960—1963) «Спартак» (1963—1973) «Дняпро» (1973—1997) «Дняпро-Трансмаш» (1998—2005) «Дняпро» (з 2006)
Дасягненні Чэмпіён Беларусі: 1998 Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 1992 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2009 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2012 Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2020
Цяперашні склад Станам на верасень 2024 года, згодна з афіцыйным сайтам клуба.
! colspan="9" bgcolor="#B0D3FB" align="left" | |----- bgcolor="#DFEDFD"
! colspan="9" bgcolor="#B0D3FB" align="left" | |----- bgcolor="#DFEDFD"
! colspan="9" bgcolor="#B0D3FB" align="left" | |----- bgcolor="#DFEDFD"
Ігракі ў арэндзе
Трэнерскі штаб Алег Радушка (нар. 1967) — галоўны трэнер Яўген Капаў (нар. 1977) — трэнер Віталь Тарашчык (нар. 1980) — трэнер Уладзімір Шэўчык — трэнер-аналітык Руслан Сіманенка (нар. 1990) — трэнер брамнікаў Яўген Малчан (нар. 1986) — галоўны трэнер дубля Дзмітрый Цярэшчанка (нар. 1987) — трэнер дубля
Статыстыка выступленняў
Чэмпіянат і Кубак Беларусі СезонЛігаГалыАчкіКубакЗаўвагі 1992 Першая (Д1)2 15 11 2 2 28–4 24 Фіналіст 1992/93 Першая (Д1) 5 32 17 7 8 54–33 41 Чвэрцьфінал 1993/94 Першая (Д1) 4 30 17 6 7 45–22 40 1/8 фіналу 1994/95 Першая (Д1) 5 30 12 9 9 44–35 33 Паўфінал 1995 Першая (Д1) 6 15 7 1 7 26–23 22 1/8 фіналу 1996 Першая (Д1) 9 30 11 6 13 33–36 39 Паўфінал 1997 Першая (Д1) 4 30 15 7 8 48–32 52 Паўфінал 1998 Вышэйшая (Д1) 1 28 21 4 3 55–12 67 Чвэрцьфінал Змена назваў ліг 1999 Вышэйшая (Д1) 4 30 17 9 4 53–27 60 1/8 фіналу 2000 Вышэйшая (Д1) 7 30 14 7 9 55–33 49 1/8 фіналу 2001 Вышэйшая (Д1) 9 26 8 7 11 29–37 31 1/8 фіналу 2002 Вышэйшая (Д1) 9 26 10 6 10 38–37 36 Чвэрцьфінал 2003 Вышэйшая (Д1) 9 30 8 10 12 38–46 34 1/8 фіналу 2004 Вышэйшая (Д1) 9 30 11 4 15 29–37 37 Чвэрцьфінал 2005 Вышэйшая (Д1) 6 26 12 7 7 48–36 43 1/16 фіналу 2006 Вышэйшая (Д1) 12 26 6 5 15 29–47 23 1/8 фіналу 2007 Вышэйшая (Д1) 13 26 5 8 13 21–33 23 Чвэрцьфінал 2008 Вышэйшая (Д1) 9 30 9 11 10 45–42 38 1/16 фіналу 2009 Вышэйшая (Д1) 3 26 12 4 10 31–26 40 1/8 фіналу 2010 Вышэйшая (Д1) 8 33 11 7 15 40–53 40 1/16 фіналу 2011 Вышэйшая (Д1) 12 33 6 14 13 29–51 32 1/16 фіналу Вылет у Першую лігу 2012 Першая (Д2) 1 28 20 3 5 75–22 63 1/8 фіналу Выхад у Вышэйшую лігу 2013 Вышэйшая (Д1) 11 32 9 6 17 28–42 33Паўфінал Пераходныя матчы 2 1 1 0 3–1 2014 Вышэйшая (Д1) 12 32 2 14 16 19–42 201/8 фіналу Пераходныя матчы 2 0 1 1 1–3 Вылет у Першую лігу 2015 Першая (Д2) 4 30 17 5 8 48–21 56 1/16 фіналу 2016 Першая (Д2) 2 26 20 4 2 61–19 63 1/32 фіналу Выхад у Вышэйшую лігу 2017 Вышэйшая (Д1) 12 30 6 8 16 27–48 26 Паўфінал 2018 Вышэйшая (Д1) 16 30 3 7 20 17–53 16 1/16 фіналу Вылет у Першую лігу 2019 Вышэйшая (Д1) 14 30 8 6 16 32–42 30 Чвэрцьфінал Аб’яднанне з мінскім «Промнем»Пераходныя матчы 2 1 0 1 3–3 Вылет у Першую лігу2020 Другая — Б (Д3) 1 20 19 0 1 105–9 57 1/16 фіналу Выхад у фінальны этап Фінальны этап (Д3) 1 10 9 1 0 25–3 28 Выхад у Першую лігу 2021 Першая (Д2) 5 33 15 10 8 58–38 55 Чвэрцьфінал Атрыманне месца ў Вышэйшай лізе 2022 Вышэйшая (Д1) 16 30 3 3 24 21–73 12 1/8 фіналу Вылет у Першую лігу 2023 Першая (Д2) 2 32 22 7 3 75–24 73 1/8 фіналу Выхад у Вышэйшую лігу
Выступленні ў еўракубках КубакГВНПМЛіга чэмпіёнаў УЕФА20020–3Кубак Інтэртота1032515–28Ліга Еўропы УЕФА833215–13Усяго2065930–44
Сезон Спаборніцтва Раўнд Клуб Дома У гасцях ВынікКубак ІнтэртотаГрупа 8 Бечэй2:1 Погань3:3 Каны2:2 Фарул0:2Кубак Інтэртота1 раўнд Дэбрэцэн2:40:62:10Ліга чэмпіёнаў УЕФА1 раўнд АІК0:10:20:3Кубак Інтэртота1 раўнд Сількебарг2:12:14:22 раўнд Хмел0:22:62:82010/11Ліга Еўропы УЕФА1 кв. раўнд Лячы7:11:18:22 кв. раўнд Стабек1:12:23:3(гв)3 кв. раўнд Банік1:02:13:1Плэй-оф Вільярэал1:20:51:7
Выступленні ў неафіцыйных турнірах Сезон Спаборніцтва Раўнд Клуб ВынікКубак чэмпіёнаў СадружнасціГрупа А Спартак (Масква)0:3Група А Каўнас1:2Група А Дынама (Тбілісі)5:3Кубак чэмпіёнаў СадружнасціГрупа А Дардой-Дынама3:1Група А Металург (Ліепая)4:3Група А Рубін (Казань)1:2Група А Актабэ1:3
Галоўныя трэнеры
Уладзімір Мацкевіч (1960) Уладзімір Газаеў (1960) Аляксандр Загрэцкі (1961—1963) Юрый Бачурын (1964—1965) Мікалай Шавялянчык (1965—1967) Ілья Каган (1968—1969) Уладзіслаў Радзішэўскі (1970—1973) Віталь Шарбур (1974—1976) Алег Волах (1977—1978) Уладзімір Гардзееў (1979) Анатоль Байдачны (1980—1985) Валерый Стральцоў (1986—1993) Аляксандр Башмакоў (1993 — сакавік 1994) Валерый Стральцоў (1994—2006) Уладзімір Касцюкоў (красавік 2006 — чэрвень 2007) Уладзімір Бражазінскі (, 2007) Валерый Стральцоў (2007—2008) Андрэй Скорабагацька (жнівень 2008 — жнівень 2011) Вячаслаў Герашчанка (верасень 2011 — кастрычнік 2013) Уладзімір Касцюкоў ( у кастрычніку 2013 — студзені 2014) Юрый Лукашоў (студзень 2014 — студзень 2015) Уладзімір Геваркян (люты — снежань 2015) Аляксандр Сяднёў (студзень 2016 — снежань 2017) Вячаслаў Ляўчук (студзень — чэрвень 2018) Яўген Капаў ( у чэрвені — жніўні 2018) Сяргей Літоўчанка (жнівень — лістапад 2018) Яўген Капаў ( у лістападзе 2018 — сакавіку 2019) Іван Біёнчык (сакавік — снежань 2019) Ігар Чумачэнка (студзень 2020 — ліпень 2021) Вячаслаў Ляўчук (ліпень 2021 — студзень 2022) Яўген Малчан (студзень — ліпень 2022) Юрый Лукашоў (ліпень — верасень 2022) Яўген Малчан ( у верасні 2022 — студзені 2023) Вячаслаў Герашчанка (студзень 2023 — ліпень 2024) Яўген Капаў ( у ліпені 2024) Алег Радушка (з ліпеня 2024)
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйны сайт
Дняпро Магілёў