«Фана́т» — беларускі дакументальны фільм, зняты рэжысёрам Андрэем Кудзіненкам у 2017 годзе на «Белсат». Фільм дэманстраваўся ў межах анлайн-кінафестывалю BelarusDocs.

Сюжэт Вася «Пешаход» — фанат берасцейскага «Дынама». Ён «прабіў» 5 «залатых» сезонаў, што значыць — наведаў усе гульні каманды. На выязныя матчы ходзіць выключна пехатою — без аўтаспыну, без грошай, начуючы ў лесе. За 2016 год ён прайшоў 4 470 кіламетраў. Футбол выратаваў яго ад турмы, а дарога ратуе яго ад смерці. Вася інтуітыўна адкрыў універсальную формулу: калі няма надзеі і не бачыш ніякага сэнсу ў жыцці — трэба проста ісці.

У ролях

Здымачная група аўтар сцэнарыя і рэжысёр — Андрэй Кудзіненка аператар — Ягор Яфімаў гукарэжысёр — Яўген Рагозін гукааператар — Аляксандр Круцель мантаж — Віталь Яронскі каларыст — Ягор Ефімаў кіроўца — Уладіслаў Рута адміністратар — Улад Карловіч рэдактар — Януш Гаўрылю

Саўндтрэк У фільме выкарыстана песня гурту Дай дарогу! «Дай дарогу», музыка і словы — Юрый Стыльскі.

Крыніцы

Спасылкі

«Фанат» на Мінскім міжнародным кінафестывалі «Лістапад» «Фанат» на тэлеканале «БелСат» «Фанат» на TUT.BY

Катэгорыя:Фільмы Беларусі Катэгорыя:Фільмы Андрэя Кудзіненкі