Уладзімір Анатольевіч Піпін (нар. , г. Орша, Віцебская вобласць) — беларускі скульптар.
Біяграфія Скончыў у 1991 годзе Мінскае мастацкае вучылішча, у 1997 годзе Беларускую акадэмію мастацтваў. 3 1994 года ўдзельнік мастацкіх выставак.
З 2005 года працуе на кафедры малюнка, жывапісу, скульптуры Беларускай акадэміі мастацтваў. Выкладае акадэмічны рысунак, дэкаратыўную пластыку і архітэктоніку. Распрацаваў метадычны дапаможнік «Асновы акадэмічнага рэльефа»Кафедра малюнка, жывапісу і скульптуры .
Член Беларускага саюза мастакоў.
Творчасць
Працуе ў манументальнай, станковай і мемарыяльнай скульптуры. Матэрыял — граніт, бронза.
Сярод твораў: скульптуры князя Усяслава Чарадзея, «Шэры анёл» (Орша), «Сон воіна» (Магілёў), «Валькірыя» (Ломжа, Польшча), кампазіцыі «Тэатр», «Русалачка» (Сувалкі, Польшча), рэльеф «Старонкі да жыцця» (Мінск)Піпін Уладзімір Анатольевіч, памятнага знака «Полацк — калыска беларускай дзяржаўнасці» ў Полацку (арх. А. Сардараў)Ад Рагвалода да святой Еўфрасінні. У Полацку з’явіўся помнік беларускай дзяржаўнасці «Полацк — калыска беларускай дзяржаўнасці». 19 Чэрвеня 2017, помніка Льву Сапегу ў Слоніме (у сааўтарстве з Іванам Міско і Сяргеем Логвіным)Помнік Льву Сапегу ўстанавілі ў Слоніме 22.08.2019.
Творы знаходзяцца ў галерэях і прыватных калекцыях.
Помнік пісьменніку Івану Шамякіну ў Добрушы (у сааўтарстве з Канстанцінам Касцючэнкам)У скверы на праспекце Міра адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка народнаму пісьменніку Беларусі Івану Шамякіну.
Спасылкі Піпін Уладзімір Анатольевіч
Катэгорыя:Скульптары XX стагоддзя Катэгорыя:Скульптары XXI стагоддзя Катэгорыя:Скульптары Беларусі