Аблога Эр-Растана і Тэль-Бісы — частка сірыйскага паўстання. 28 мая 2011 года пасля шматлікіх акцый пратэсту сірыйская армія пачала аперацыю ў Эр-Растане. У горадзе пражывала каля 50 000 чалавек. Населены пункт знаходзіцца за 20 кіламетраў на поўнач ад Хомса. Аперацыя таксама закранула суседні горад Тэль-Біса. Падчас аперацыі сірыйская армія сутыкнулася з узброенымі апазыцыянерамі, што прывяло да сутыкненняў, якія скончыліся падаўленнем пратэстаў і шматлікімі ахвярамі.
Перадгісторыя У сярэдзіне красавіка масавыя пратэсты пачаліся ў Растане, а таксама ў суседнім горадзе Тэль-Біса. 29 красавіка каля 50 членаў мясцовай ячэйкі кіруючай партыі Баас сышлі ў адстаўку ў Эр-Растане. Неўзабаве ваенная разведка нібыта расстраляла мітынг, дзе зачытвалася заява аб адстаўцы, і забіла 17 дэманстрантаў. Праз тыдзень армейскія сілы пры падтрымцы каля 100 танкаў акружылі горад Эр-Растан. Антыўрадавая дэманстрацыя скінула статую нябожчыка прэзідэнта Сірыі Хафеза аль-Асада, а яе актывісты абавязаліся працягваць свае пратэсты, нягледзячы на арышты апазіцыянераў сіламі ўрада Башара аль-Асада. На працягу мая пратэсты працягваліся як у Растане, так і суседніх абласцях.
Аперацыя 28 мая, на наступны дзень пасля найбуйнейшых дэманстрацый у гэтых гарадах з пачатку хваляванняў, сірыйскія вайскоўцы ўвайшлі ў гарады Эр-Растан і Тэль-Біса. Апазіцыя паведаміла, што салдаты ўрываліся ў дамы і арыштоўвалі людзей. Перад аперацыяй сілы бяспекі адключылі ваду, электрычнасць і сродкі тэлекамунікацый у рэгіёне і перакрылі ўсе дарогі ў гарады. На другі дзень мінамётны снарад трапіў у школьны аўтобус, які перавозіў дзяцей у Тэль-Біса. Аўтамабілі мясцовай хуткай дапамогі спрабавалі трапіць на месца здарэння, але параненыя вучні былі ў канчатковым рахунку адпраўлены ў бліжэйшую бальніцу ў Дэйр-Бальба.
30 мая стала вядома, што жыхары Эр-Растана і Тэль-Бісы стралялі ў салдат з аўтаматаў і гранатамётаў. Як казалі апазіцыянеры, гэты проста спробы самаабароны разрозненых людзей, а не арганізаваны ўзброены супраціў пад адзіным камандаваннем. Апазіцыя з мясцовых каардынацыйных камітэтаў заявіла, што армія абстраляла Тэль-Бісу з артылерыі 28 мая і што снайперы былі размешчаны на дахах мячэцяў. Потым актывісты апазіцыі паведамілі, што па меншай меры два чалавекі былі забіты артылерыйскім і кулямётным агнём сірыйскай арміі ў Растане 4 чэрвеня.
Наступствы У канцы верасня з’явіліся паведамленні аб масавым дэзерцірстве з армейскіх часцей, дыслакаваных у Растане. Прадстаўнікі Свабоднай сірыйскай арміі заявілі, што падчас новых сутыкненняў у Эр-Растане знішчаны 17 бронемашын з дапамогай РПГ і мін. 1 кастрычніка сірыйская армія ўзяла пад свой кантроль Растан, забіўшы 130 мірных грамадзян і апазіцыянераў (згодна з паведамленнямі апазіцыйных крыніц) і арыштавала 3000 падазраваных у сувязях з антыўрадавымі сіламі.
Спасылкі We Live as in War , Human Rights Watch, 11 November 2011 By All Means Necessary! , Human Rights Watch, 16 December 2011
Катэгорыя:Бітвы грамадзянскай вайны ў Сірыі Катэгорыя:Май 2011 года Катэгорыя:Чэрвень 2011 года Катэгорыя:Аблогі