Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Талькаўская базавая школа» — былая ўстанова адукацыі ў в. Талька Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. У 2016 годзе была зачыненаhttps://www.svaboda.org/a/27961767.html.
Гісторыя
Адчынілася Талькаўская (Слабода-Талькаўская) школа ў 1912 годзе. Першай настаўніцай была Аляксандра Ржэцкая. У пачатку 20-х гг. у Тальцы было 3 школы: беларуская (Слабода-Талькаўская), у якой настаўнічалі Ярмак Людміла і Жлобіч Іван; Талькаўская польская — Альшамоўская Алена і Тамашэўская Браніслава, і яўрэйская, дзе працаваў Кантаровіч Абрам.
У 1920-я гг. школа была пачатковай. У 1927 годзе стала сямігадовай.
У 1932 годзе быў пабудаваны першы будынак сучаснай школы, да гэтага часу яна размяшчалася ў наёмных памяшканнях, кіраваў будаўніцтвам загадчык школ Феафіл Зіноўевіч Ермалінскі.
У 1937 годзе Талькаўская школа пачала пераход да дзесяцігодкі, і ў 1939 годзе адбыўся першы выпуск 10 класаhttp://old.talka.info/stalka.html .
У 2003 годзе ў школе навучалася 113 вучняў і працаваў 21 настаўнікhttps://talka.schools.by/ .
Вядомыя выпускнікі Мікалай Рыгоравіч Баёк — беларускі вучоны, кандыдат медыцынскіх навук. Спецыяліст у вобласці хірургіі, Таццяна Аляксандраўна Ждановіч — беларускі медык. Заслужаны ўрач БССР (1960), Іван Леапольдавіч Лысакоўскі — разведчык, генерал-маёр, беларускі ваенны і дзяржаўны дзеяч, намеснік старшыні КДБ БССР, Міхаіл Міхайлавіч Ляйкоўскі — беларускі вучоны, кандыдат медыцынскіх навук (1964), заслужаны ўрач БССР (1976), Аляксандр Аляксандравіч Лухвіч — беларускі фізік. Доктар тэхнічных навук (1968), прафесар (1989), Шлёма Шміт — выкладчык у Маскоўскім ваенным вучылішчы.
Дырэктары школы Бірыла (быў дырэктарам да вайны) Іван Вікулавіч Барысенка (1947—1957) Іван Ціханавіч Хазяе (1957—1961) Наталля Віктараўна Меркуль (?—2016)
Выкладчыкі Алесь Макарэвіч — беларускі літаратуразнавец, крытык. Доктар філалагічных навук, Міхась Скрыпка — беларускі пісьменнік-сатырык, Наталля Валянцінаўна Ільініч — краязнаўца. Ларыса Лявонцьеўна Кароткая — літаратуразнавец, педагог, кандыдат філалагічных навук, дацэнт.
Гл. таксама Адукацыя ў Пухавіцкім раёне
Літаратура Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
Катэгорыя:1912 год у Беларусі