Скабіёза жоўтая (Scabiosa ochroleuca) — від кветкавых раслін роду сямейства .
Назва Скабіёза жоўтая, вераднік, каўтуначнік, каўтуннікFederowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897, палявая скабіоза, папакі, перапялячнікАнтонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. — Витебск, 1888.Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. — Горы-Горки, 1927., купіна, перапелічнік, гузікі, стараснікШатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. — Мінск, 1929., папы Ботанический словарь, Спб, 1878.Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. — Смоленск, 1914.
Апісанне Шматгадовая або двухгадовая травяністая расліна, 20—80 см вышынёй. Кветкі бледна-жоўтыя. Галоўкі пры кветках 2,5—3,5 см у дыяметры, пры пладах яйкападобныя, 2—3 см у дыяметры. Прыкаранёвае лісце чарашковае; хвосцік 1—5 см; ліставая пласцінка пёрыстараздзельная, 5—10 см, з 2—4 парамі сегментаў, або непадзельна. Сцябловае лісце 2—5-парнае, амаль без хвосцікаў або кароткачарашковае, ліставая пласцінка 4—10 см, пёрыстарассечаная або двойчы пёрыстарассечаная . Чашалісцікаў 5, карычнева-жоўтыя, ≈ 4 мм, шчаціністыя. Сямянкі жаўтлявыя, эліпсоідныя, ≈ 2,5 мм, шчацінне да 7 мм. 2n = 16 .
Распаўсюджанне Распаўсюджаны ў Еўропе, Алжыры, ўмеранай Азіі (Турцыя, Казахстан, Манголія, Кітай [пн.-зах. Сіньцзян], Сібір) .
Ва Украіне від расце ў стэпах, на стэпавых лугах, схілах, на пясках.
Галерэя
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Скабіёза Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны