МандорлаІншыя назвы — Vesica piscis (рыбін пузыр) або . (ад «міндаліна») — у хрысціянскім мастацтве адмысловая форма німбу, ззянне авальнай формы, выцягнутае ў вертыкальным кірунку, усярэдзіне якога змяшчаецца выява Хрыста ці Маці Божай (радзей святых).
Большасць навукоўцаў бачыць вытокі мандорлы у мастацтве Старажытнага Рыма і ПалесціныThe Oxford Dictionary of Byzantium : [англ.] : in 3 vol. / ed. by Dr. Alexander Kazhdan. — N. Y. ; Oxford : Oxford University Press, 1991. — P. 1281-82. — ISBN 0-19-504652-8.. Паводле адной з версій, у хрысціянскую іканаграфію вобраз трапіў з будыйскага мастацтва праз Персію і Арменію. Старажытныя выявы Мандорлы ў базіліцы Санта-Марыя-Маджорэ і манастыры датуюцца V стагоддзем н. э.
Выява Хрыста ў мандорле асабліва ўласціва іканаграфіі Праабражэння Гасподняга і Другога Прышэсця; мандорла перадае тут ззянне славы Гасподняй. Гэта ж значэнне праслаўлення мае мандорла і ў іканаграфіі . Пачынаючы з канца XII стагоддзя мандорла стала выкарыстоўвацца ў іканаграфіі Уваскрасення Хрыстова. Падрабязнае багаслоўскае тлумачэнне «» атрымаў у коле ісіхастаў.
Мандорла можа мець як выцягнутую, авальную форму, так і форму круга. Колер мандорлы, паколькі сімвалізуе ззянне, складаецца з кольцаў, размешчаных у парадку высвятлення — або да цэнтру, альбо да краёў. Сама мандорла часта бывае намаляваная працятай тонкімі залатымі прамянямі, альбо гэтыя прамяні таксама могуць быць напісаны белай фарбай. Колер мандорлы звычайна сіне-блакітны ці чырвоны, часам яна пазалочваецца. На іконе прападобнага Андрэя Рублёва «Праабражэнне Гасподняе» са святочнага чыну іканастасу мандорла намаляваная блакітна-чорным колерам.
Спасылкі
Катэгорыя:Хрысціянская іканаграфія Катэгорыя:Іканаграфія Ісуса Хрыста Катэгорыя:Іканаграфія Багародзіцы Катэгорыя:Хрысціянскае мастацтва