Канфлікт у Ліване звязаны з грамадзянскай вайной у Сірыі. Ён паўстаў паміж урадам, які падтрымліваў Башара Асада, і яго праціўнікамі. У выніку хваляванняў, якія з’яўляліся часткай Арабскай вясны, пачаліся ўзброеныя сутыкненні. Пазней у супрацьстаянне ўступілі ісламісцкія групоўкі. Канфлікт скончыўся 28 жніўня 2017 гады пасля паспяховай аперацыі сірыйскіх і ліванскіх войскаў.

Бакі У ліванскім парламенце шыіцкія прасірыйскія партыі ўваходзілі ў кааліцыю 8 сакавіка, антысірыйскія — у кааліцыю 14 сакавіка.

Найбуйнейшым ліванскім прасірыйскім рухам з’яўлялася шыіцкая ваенізаваная групоўка «Хезбала», якая падтрымлівала ўрад Асада ў Сірыі. «Хезбала» змагалася як у Сірыі, так і ў Ліване. У ліванскі канфлікт неаднаразова ўцягвалася і сірыйская армія, якая праводзіла аперацыі супраць праціўнікаў Асада, што хаваліся, на прыгранічных шыіцкіх тэрыторыях Лівана.

Праціўнікі Асада, якія ўваходзілі ў кааліцыю 14 сакавіка, уяўлялі сабой хрысціян (якія, зрэшты, амаль не прымалі ўдзел у канфлікце) і ўмераных сунітаў. Падтрымлівалі ўмераную сірыйскую апазіцыю.

Ліванскі ўрад афіцыйна заяўляў аб сваім нейтралітэце ў дачыненні да грамадзянскай вайны ў Сірыі і звязанага з ёй канфлікту ў Ліване паміж сунітамі і шыітамі. Ён імкнуўся прытрымлівацца нейтральнай пазіцыі, разумеючы, што падтрымка якой-небудзь з бакоў у канфлікце пагражае самому ўраду і можа прывесці да грамадзянскай вайны.

Яшчэ адным бокам сталі радыкальныя ісламісцкія групоўкі. Сярод іх: ІДІЛ, Джунд аш-Шам, а таксама звязаныя з Аль-Каідай Фронт аль-Нусра, Брыгады Абдулы Азама і Фатх-аль-Іслам.

Храналогія 2011 Хваляванні ў Ліване абвастрыліся 17 чэрвеня. Тады ў міжрэлігійных сутыкненнях сунітаў і алавітаў у Трыпалі 7 чалавек загінулі і 59 былі паранены. Узброеныя сутыкненні ўспыхнулі ў выніку мітынгу ў падтрымку сірыйскіх пратэстаў 2011 года паміж баевікамі раёнаў Джабаль Махсен (населенага пераважна алавітамі, якія падтрымлівалі сірыйскі рэжым) і Баб аль-Табанех (пераважна суніцкага, які падтрымліваў сірыйскую апазіцыю)Lebanon… Perils of the Syrian Quake Aftershocks . (PDF) ..

24 ліпеня каля 200 прыхільнікаў і праціўнікаў Асада сутыкнуліся ў Бейруце. У канфлікт умяшалася паліцыя.

13 верасня ў прыгарадзе Бейрута, Бурдж-эль-Баражне, адбылося ўзброенае сутыкненне паміж байцамі «Хезбалы» і салафіцкімі ісламістамі. Для ўстанаўлення парадку ў канфлікт умяшалася арміяВ пригороде Бейрута произошли столкновения между бойцами «Хизбаллах» и исламистами.

5—6 кастрычніка сірыйская армія ўпершыню на кароткі час уварвалася ў Ліван, пры гэтым забіўшы 1 чалавека, што прывяло да нестабільнасці ва ўрадзе МікаціMarch--8 MPs slam local reaction to incursion by ‘sisterly state’ . The Daily Star (7 October 2011).. Новыя ўварванні з боку сірыйскіх войскаў адбыліся ў снежні 2011 года, з вялікай колькасцю забітых сярод ліванцаў, і ў сакавіку 2012 года.

2012 12 мая 2012 года па абвінавачванні ў тэрарызме быў арыштаваны 25-гадовы суніт і ісламіст Шадзі аль-Мулаві. Яго арышт справакаваў канфлікт паміж алавітамі, якія падтрымлівалі Асада, і сунітамі, яго праціўнікамі. У ноч на 12 мая пачаліся баявыя дзеянні, тады ад 2 да 4 чалавек загінуліSeveral dead in clashes in Lebanon’s Tripoli. Увечары 12 мая ліванскія войскі ўступілі ў перастрэлку з групай сунітаў-ісламістаў ў Трыпалі, што перакрылі шашу і патрабавалі вызваліць Шадзі аль-Мулаві. Затым ісламісты паспрабавалі прарвацца да офіса Сірыйскай сацыял-нацыяналістычнай партыі. 20 мая вядомы суніцкі святар Ахмад Абдэль-Вахід і яго памочнік, Махамед Мерхеб, накіроўваліся на маніфестацыю, арганізаваную празаходнім блокам «Аль-Мустакбаль». На вайсковым КПП абодва былі застрэлены вайскоўцам. Прадстаўнікі арміі паведамілі, што салдат адкрыў агонь па памылцы, і паабяцалі правесці расследаванне здарэння. З раёнаў, дзе пражываюць паслядоўнікі Ахмада Абдэль-Вахіда, былі выведзены войскі. Тым не менш смерць святароў справакавала яшчэ больш жорсткія сутыкненніСторонники и противники Асада ведут бои в Бейруте, есть жертвы. 22 мая быў выпушчаны на свабоду Шадзі аль-Мулаві і баі сталі сціхаць. На той момант у сутычках загінулі некалькі дзесяткаў чалавекСтолкновения суннитов и алавитов в Ливане: есть жертвыВ Ливане возобновились столкновения между суннитами и алавитамиНа севере Ливана возобновились столкновения между суннитами и алавитамиСирийские повстанцы похитили 13 ливанских паломников-шиитов.

2—3 чэрвеня 15 чалавек былі забіты і больш за 60 параненыя ў новых сутыкненнях у Трыпалі. Армія заняла Сірыйскую вуліцу, якая падзяляла раёны алавітаў і сунітаў.

16 чэрвеня пачаліся сутыкненні паміж палесцінскім апалчэннем з лагера бежанцаў Нахр-эль-Барыд непадалёк ад Трыпалі з ліванскай арміяй. 18 чэрвеня быў ліквідаваны палесцінскі баявік, яшчэ 7 палесцінцаў і 3 салдат атрымалі раненні. У той жа дзень у лагеры Эйн аль-Хільвэ на поўдні Лівана ліванскія войскі ліквідавалі яшчэ аднаго баевікаВ лагерях палестинских беженцев в Ливане убиты двое боевиков.

Пасля таго, як у чэрвені група сірыйскіх паўстанцаў уварвалася на тэрыторыю Лівана і забіла 2 байцоў «Хезбалы»http://www.northjersey.com/news/world/hezbollah-increases-support-for-syrian-regime-u-s-and-lebanese-officials-say-beirut-1.350613 Hezbollah Increases Support for Syrian Regime, U.S. and Lebanese Officials Say (Beirut), абазначыўся новы віток канфлікту: зараз паміж сунітамі і шыітамі з «Хезбалы». У сярэдзіне ліпеня вядомым суніцкім святаром Ахмедам аль-Асірам была арганізавана сядзячая дэманстрацыя ў Сідоне супраць «Хезбалы»Assir sit-in raises tension in south as preacher awaits Dialogue .

Да 20 жніўня ў Трыпалі зноў пачаліся сутыкненні паміж сунітамі і алавітамі. 20 і 21 жніўня 12 чалавек загінулі, больш за 100 былі паранены, у тым ліку некалькі вайскоўцаў. 22 жніўня ліванская армія заняла раён баёў, але неўзабаве адышла назад. Пасля чаго ваеннае камандаванне правяло перамовы з лідарамі суніцкіх і алавіцкіх суполак, падчас якіх было прынята рашэнне аб перамір’і. Але ўжо на наступны дзень яно было парушана, і баі аднавіліся. Армія накіравала ў Трыпалі танкі. Сутыкненні спыніліся пасля 24 жніўняLebanon clashes: Fresh clashes breach truce in TripoliSunni cleric killed in north Lebanon clashes.

17 верасня сірыйскія штурмавікі нанеслі ракетныя ўдары па пазіцыях сірыйскіх паўстанцаў у горадзе Арсаль на ўсходзе Лівана. 22 верасня паўстанцкая Свабодная армія Сірыі атакавала КПП непадалёк ад Арсаля. Паведамлялася, што гэта не першы падобны інцыдэнтLebanese president praises Army response to FSA attack . Ліванскай арміяй частка паўстанцаў была затрымана, але неўзабаве адпушчана пад ціскам мясцовых жыхароў. Сірыйскія ўлады ў чарговы раз заклікалі Ліван узмацніць ціск на паўстанцкія суніцкія групоўкі, якія хаваліся на ліванскай тэрыторыі каля мяжы з Сірыяй. 11 кастрычніка сірыйская армія абстраляла горад Каа на ўсходзе ЛіванаSyrian shells hit Lebanon border town .

19 кастрычніка ва ўсходняй частцы Бейрута адбыўся тэракт. Быў узарваны замініраваны аўтамабіль, у выніку чаго 8 чалавек загінулі і дзясяткі атрымалі раненні. Сярод загінулых быў генерал паліцыі, кіраўнік унутранай разведкі Вісам Аль-Хасан, які таксама быў вядомым суніцкім дзеячам у Ліване. Лічыцца, што тэракт быў арганізаваны менавіта з мэтай забіць Аль-ХасанаГлава внутренней разведки Ливана погиб при взрыве в Бейруте. Тэракт справакаваў новую хвалю беспарадкаўMarch 14 Protesters Clash with Security Forces in Riad al-Solh.

2013 1 лютага недалёка ад сірыйскай мяжы 5 вайскоўцаў ліванскай арміі загінулі пры спробе затрымання тэрарыста з групоўкі «Фронт ан-Нусра»Пятеро ливанских военных погибли у границы с Сирией // РИА «Новости» от 1 февраля 2013.

20 сакавіка ў Трыпалі пачаліся сутыкненні паміж узброенымі алавіцкімі і суніцкімі групоўкамі. Ліванская армія ўмяшалася ў падзеіСирийская гражданская война в Триполи .

19 мая інтэнсіўнаму мінамётнаму абстрэлу падвергнуўся Трыпалі. Пасля чаго пачаліся ўзброеныя сутыкненні паміж суніцкімі і алавіцкімі групоўкамі. Абстрэл аднавіўся 22 мая. У паўмільённым горадзе перасталі працаваць школы, універсітэты, а таксама банкі і іншыя ўстановы. 26 мая Бейрут быў абстраляны ракетамі «Град». Па паведамленні BBC, ракеты разарваліся ў паўднёвай частцы горада, пацярпелі некалькі чалавек. 27 мая ў прыгарадзе ліванскага горада Эль-Хірміль, размешчанага недалёка ад сірыйскага Аль-Кусейр, выбухнулі дзве ракеты, выпушчаныя з сірыйскай тэрыторыі. У ноч з 28 на 29 мая ў раёне горада Арсаль група баевікоў пранікла на тэрыторыю Лівана з Сірыі і напала на патруль салдат ліванскай арміі. Двое салдат загінулі на месцы, трэці памёр ад ран у шпіталі. 31 мая ў раёне прыгранічнага населенага пункта Вадзі Халід разарваліся не менш за 12 ракет, выпушчаных з Сірыі. 1 чэрвеня ў ваколіцах вёскі Сурэйн ноччу ўзарваліся па меншай меры пяць ракет, выпушчаных з Сірыі. Адказнасць за гэты абстрэл і абстрэл Вадзі Халід 31 мая ўзялі на сябе сірыйскія паўстанцы, якія заявілі, што будуць атакаваць мэты ў Ліване да таго часу, пакуль «Хезбала» не выведзе з Сірыі ўсіх сваіх баевікоў. Службы бяспекі Лівана паведамляла, што з Сірыі па ўсходніх раёнах краіны было выпушчана 16 ракет. Раней сірыйскія ракеты падалі ў паўночнай частцы краіны. На гэты раз ракеты ўпершыню разарваліся на тэрыторыі Баальбек, дзе размешчаны базы «Хезбала». Выбухі прывялі да ўзгарання сельскагаспадарчых угоддзяў. 12 чэрвеня верталёты сірыйскіх ВПС нанеслі ракетны ўдар па ліванскай тэрыторыі ў раёне Арсаля. 15 чэрвеня Баальбек падвергся абстрэлу з боку Сірыі. Абстрэлы прыняты пасля чарговага тэлезвароту лідара «Хезбалы» Хасана Насрала, у якім ён заявіў, што яго байцы будуць працягваць падтрымліваць рэжым Асада.

У пачатку чэрвеня ўспыхнулі сутыкненні ў прыгарадзе Сідона паміж прыхільнікамі Ахмеда аль-Асіра і «Хезбалой». Ліванская армія накіравала войскі ў зону сутыкненняў. 23 чэрвеня пачаліся баі паміж вайскоўцамі і баевікамі аль-Асіра. Да іх завяршэння 62 прыхільнікі аль-Асіра былі арыштаваны; загінулі 17 або 18 вайскоўцаў, ад 25 да 40 баевікоў аль-Асіра, 4 байцы «Хезбалы» і 2 грамадзянскіх; атрымалі раненні больш за 100 вайскоўцаў, 60 баевікоў аль-Асіра, 15 байцоў «Хезбалы» і больш за 50 грамадзянскіх.

19 лістапада ў Бейруце прагрымелі два выбухі. Ахвярамі тэракту сталі 23 чалавекі, лік параненых дасягнуў 146 чалавек.

22 снежня адбыўся адзін з самых буйных баёў паміж прыхільнікамі Асада і яго праціўнікамі на тэрыторыі Лівана: у ім удзельнічалі байцы «Хезбалы» і баевікі «Фронту ан-Нусра».

27 снежня магутны выбух прагрымеў у цэнтры ліванскай сталіцы Бейруце, побач з рэзідэнцыяй кіраўніка ўрада і будынка парламента на паветра ўзляцеў замініраваны аўтамабіль. Загінулі па меншай меры пяць чалавек, больш за 70 паранены.

2014 2 студзеня ў паўднёвай частцы Бейрута ў выніку магутнага выбуху загінулі па меншай меры два чалавекі.

4 студзеня Маджыд аль-Маджыд, камандзір ячэйкі «Аль-Каіды» ў Ліване, памёр у зняволенні ў адной з бальніц Бейрута.

19 лютага ў выніку двух выбухаў, якія зладзілі смяротнікі каля іранскага культурнага цэнтра, загінулі восем чалавек.

21 чэрвеня па меншай меры два чалавекі загінулі і каля сарака атрымалі раненні ў выніку тэракту на КПП на ўсходзе Лівана.

6 верасня «Ісламская дзяржава» паведаміла аб расправе над ліванскім салдатам, якога ўзялі ў закладнікі ў пасёлку Арсаль на ўсходзе краіны, блізу сірыйскай мяжы.

7 верасня ліванская армія адбіла напад джыхадзістаў ў горадзе Эль-Каа ў 14 кіламетрах ад сірыйскай мяжы, пры гэтым двое баевікоў былі забіты і яшчэ адзін узяты ў палон.

2015 12 лістапада — тэракт у Бейруце. Загінулі 43 чалавекі і больш за 240 параненыя.

2016 27 чэрвеня ў Ліване ад тэрактаў загінулі 9 хрысціянаў.

29 чэрвеня тры выбухі прагрымелі ў Эль-Каа, забіты 9 і паранены 15 чалавек.

28 снежня ў Ліване выбухнуў аўтобус: адзін чалавек загінуў.

2017 26 мая тэрарыст-смяротнік напаў на ваенны пост у Ліване.

19 жніўня камандаванне ліванскай арміі абвясціла аб пачатку аперацыі па вызваленні ад баевікоў групоўкі «Ісламская дзяржава» горнай мясцовасці на мяжы з Сірыяй.