Аляксей Мікалаевіч Крылоў (; 3 жніўня 1863, Вісяга, Алатырскі павет, Сімбірская губерня — , Ленінград) — рускі і савецкі матэматык, механік і караблебудаўнік; акадэмік Пецярбургскай АН / РАН / АН СССР (з 1916 года; член-карэспандэнт з 1914 года); прафесар Марской акадэміі; генерал флоту (1916), генерал для асаблівых даручэнняў пры марскім міністры Расійскай імперыі (1911). Ганаровы член замежных навуковых і інжынерных таварыстваў.
Біяграфія
Заснавальнік сучаснай расійскай школы караблебудавання, развітой затым , , і інш. Аўтар класічных прац па тэорыі ваганняў карабля на хваляванні, па будаўнічай механіцы карабля, тэорыі вібрацыі суднаў і іх непатапляльнасці, па тэорыі гіраскопаў, знешняй балістыцы, матэматычнаму аналізу і механіцы ў дадатку да караблебудавання, па гісторыі фізіка-матэматычных і тэхнічных навук і інш. Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі РСФСР. Лаўрэат Сталінскай прэміі (1941), Герой Сацыялістычнай Працы (1943).
Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі і тэхнікі РСФСР Катэгорыя:Матэматыкі Расіі Катэгорыя:Караблебудаўнікі Катэгорыя:Інжынеры Расійскай імперыі Катэгорыя:Правадзейныя члены АН СССР Катэгорыя:Правадзейныя члены РАН (1917—1925) Катэгорыя:Правадзейныя члены Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук Катэгорыя:Машынабудаўнікі Катэгорыя:Мемуарысты СССР Катэгорыя:Мемуарысты Расійскай імперыі Катэгорыя:Генералы Расійскай імперыі Катэгорыя:Механікі СССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Чувашыі