Старасцень вясенні (Senécio vernális) — звычайна двухгадовая травяністая расліна, від роду сямейства .
Назва
Старасцень вясенні, несмяртэльнік, нічуйвецер, сахотнік, сухавеяFederowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897, нічавей, нятупнікГанчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927.
Батанічнае апісанне
Двухгадовая, радзей аднагадовая расліна з адзінкавым ці некалькімі прамымі сцебламі, некалькі разгалінаванымі звычайна толькі ў верхняй частцы, вышынёй 15-50 см, у маладым узросце павуцініста апушанамі. Лісце чаргова размешчанае ўздоўж сцеблаў, у абрысе даўгаватае да шырокалінейнага, прыкаранёвае і ніжняе сцябловае — чарашковае, з зубчастымі лопасцямі, да цвіцення адмірае, сярэдняе і верхняе лісце сядзячае, у аснаванні са сцеблаабдымнымі вушкамі, з востразубчастымі лопасцямі, 2-8 см даўжынёй і да 2, 5 см шырынёй.
Кошыкі сабраны ў верхавіннае шчыткападобнае агульнае суквецце, з ложнаязычковымі і трубчастымі кветкамі. Абгортка каля 7 мм даўжынёй, унутраныя яе лісточкі лінейныя, вострыя, на канцы з чорнай плямай, знешнія — у некалькі разоў карацей унутраных, таксама з чорнай плямай. Краявыя кветкі песцікавыя, у ліку 12-16, іх жоўтыя язычкі да амаль белых, вузкадаўгаватыя, у 1,5—2 разы даўжэй абгорткі.
Сямянкі 2-3 мм даўжынёй, цыліндрычныя, з чубком.
Распаўсюджанне Еўрапейска-заходнеазіяцкая і паўночнаафрыканская расліна, якая сустракаецца па пясчаным лугах, схілах, часта як пустазельная ўздоўж дарог і па краях палёў.
Таксанамія , Pl. Hung. 1: 23, t. 24 (1800).
Сінонімы
, ням. illeg.
, ням. illeg.
Літаратура
Катэгорыя:Пустазелле Катэгорыя:Флора Паўночнай Афрыкі Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Старасцень Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1800 годзе