Валаду́шка круглалістая (Bupleurum rotundifolium) — від кветкавых раслін сямейства , тыпавы від роду .

Назва

Валадушка круглалістая, валодаўнік, заяча капустаГанчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. м- Горы-Горки, 1927.

Батанічнае апісанне

Аднагадовая травяністая шызавата-зялёная расліна вышынёй 25—150 (15—75Линчевский И. А. Володушка — Bupleurum L. // Флора СССР. — М.; Л.: Изд-во АН СССР, 1950, Т. 16. — С. 283—284. ) см. Сцябло прамастойнае, круглае, простае або слаба галінастае ў верхняй частцы. Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла, простае, суцэльнае, з гладкім краем, сядзячае. Ніжняе лісце падоўжана-эліптычнае, звужанае да асновы, астатняе — круглавата-яйцападобнай формы, пранізанае сцяблом. Кветкі жоўтага колеру, з 5 пялёсткамі, у складаных парасоніках. Плод — віслаплоднік з ніткападобнымі рэбрамі, які пры выспяванні распадаецца на дзве палавінкі.

Распаўсюджанне і экалогія Расліна распаўсюджана ў Еўропе, Міжземнамор’і, на Балканах, у цэнтральных і паўднёвых рэгіёнах Еўрапейскай часткі Расіі, на Каўказе, у Заходняй Сібіры. Святлолюбівая, марозаўстойлівая расліна, ксерафіт. Расце ў стэпах, на сухіх лугах, пашах і агародах, пустках. Цвіце ў маі—ліпені, пладаносіць у чэрвені—жніўні.

Лекавая расліна.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Володушка круглолистная, ласкавцы — Bupleurum rotundifolium L. // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru BiolFlor. Datenbank biologisch-ökologischer Merkmale der Flora von Deutschland

Катэгорыя:Парасонавыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Афрыкі Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе