Аляксандр Пятровіч Ласкаўнёў (нар. , п. Расоны, Віцебская вобласць) — беларускі навуковец у галіне матэрыялазнаўства. Доктар тэхнічных навук (2004), акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2014; член-карэспандэнт з 2009).
Біяграфія Скончыў у 1972 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. У 1974—1975 гг. інжынер-канструктар Мінскага гадзіннікавага завода. З 1975 г. у Фізіка-тэхнічным інстытуце АН Беларускай ССР, з 2003 — намеснік дырэктара па навуковай працы. 3 2014 па 2022 — акадэмік-сакратар Аддзялення фізіка-тэхнічных навук НАН Беларусі.
Навуковая дзейнасць Навуковыя інтарэсы — у галіне матэрыялазнаўства, кампазіцыйных матэрыялаў, парашковай металургіі ліцця алюмініевых сплаваў.
Упершыню даказаў магчымасць апрацоўкай ціскам атрымаць кампазіцыйныя сілуміны з высокім утрыманнем крэмнію і ўключэннямі часціц, якія не ўтвараюць з матрычным сплавам хімічных злучэнняў і маюць слаістую структуру (графіт, дысульфіт малібдэну).
Аўтар (суаўтар) больш як 100 публікацый, у тым ліку 2 манаграфій. Атрымаў 30 аўтарскіх сведчанняў і патэнтаў на вынаходствы.
Асноўныя працы Композиционные материалы на основе порошковых сплавов алюминия. Гомель, 2002. Производство алюминиевых поршней для высокофорсированных двигателей внутреннего сгорания. Минск, 2004 (у сааўт).
Спасылкі Профіль на сайце НАН Беларусі Аляксандр Пятровіч Ласкаўнёў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі
Катэгорыя:Матэрыялазнаўцы Беларусі