«Аванту́ры Пранціша́ Вы́рвіча» () — беларускі мастацкі фільм паводле рамана Людмілы Рублеўскай «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега». Зняты ў 2020 годзе, прэм’ера фільма не адбылася з палітычных прычын.

Сюжэт Падзеі фільма разгортваюцца ў XVIII стагоддзі. Асноўнае месца дзеяння — тэрыторыя сучаснай Беларусі, ці тагачаснай Рэчы Паспалітай. Галоўны герой — беглы вучань менскага езуіцкага калегіума, малады шляхціц Пранціш са старажытнага роду Вырвічаў герба Гіпацэнтаўр. Разам са сваім слугой і сябрам, доктарам-алхімікам Баўтрамеем Лёднікам, ён трапляе ў вір інтрыг уплывовых магнатаў вакол трона Рэчы Паспалітай і барацьбы за магутны артэфакт — рамфею імператара Канстанціна.

Здымкі і пракат

Пра падрыхтоўку да работ над фільмам было абвешчана на прэс-канферэнцыі 11 чэрвеня 2018 года ў Мінску генеральным дырэктарам кінастудыі «Беларусьфільм» Уладзімірам Карачэўскім. Кастынг на галоўныя ролі завяршыўся ў кастрычніку. 18 лютага 2019 года адбыўся першы здымачны дзень. Здымкі фільма цягам 2019 года праходзілі ў Лідскім замку, Бабруйску, Міры, Нясвіжы. Спецыяльна для здымак на кінастудыі была зроблена машына на паравым рухавіку, якая апісана ў кнізе і нібыта створана паводле чарцяжоў Леанарда да Вінчы. Таксама, адмыслова да фільма, пабудавалі адпаведныя той эпосе дэкарацыі, было пашыта больш за 200 гістарычных касцюмаў, а акцёры перад здымкамі бралі ўрокі фехтавання і верхавой язды. Праца над карцінай завяршылася ў снежні 2019 года.

Перадпрэм’ерны паказ адбыўся 16 сакавіка 2020 года ў мінскім Доме кіно. Першапачаткова прэм’ера фільма была запланавана на 19 сакавіка 2020 года, з паказам стужкі ў рускамоўным варыянце. Але за некалькі дзён да прэм’еры кінастудыя «Беларусьфільм» вырашыла, што больш правільным будзе пераагучыць карціну і на беларускую мову, каб фільм выйшаў у пракат адначасова на дзвюх мовах, і прэм’ера была перанесеная на май 2020 года. У 2020 годзе дубляванне карціны на беларускую мову і выхад яго ў пракат не адбыліся праз эпідэмію COVID-19 і вострую фазу палітычнага крызісу пасля прэзідэнцкіх выбараў.

У 2021 годзе было абвешчана, што выхад у пракат фільма адбудзецца ў снежні, аднак за некалькі дзён да прэм’еры фільм пачалі прыбіраць з афіш беларускіх кінатэатраў. Прэм’ера фільма не адбылася. СМІ выказваюць здагадку, што фільм быў забаронены рэжымам Лукашэнкі праз тое, што ў ім здымаліся акцёры рэпрэсаванага Нацыянальнага акадэмічнага тэатра Янкі Купалы, якія сфармавалі тэатральную групу «Купалаўцы».

Акцёры ПерсанажАкцёр Галоўныя ролі Пранціш ВырвічГеоргій Пятрэнка Баўтрамей Лёднік Іван Трус Паланея БагінскаяЕва Анікей Саламея ЛёднікВераніка Пляшкевіч.

Здымачная група рэжысёр-пастаноўшчык — Аляксандр Анісімаў аператар — Дзмітрый Рудзь аўтар сцэнарыя — Валянцін Залужны песня да фільму «Застольная песня» — Яраш Малішэўскі

Крытыка

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы на беларускай мове Катэгорыя:Экранізацыі раманаў Катэгорыя:Прыгодніцкія фільмы Беларусі Катэгорыя:Фільмы Беларусі 2020 года Катэгорыя:Прыгодніцкія фільмы 2020 года Катэгорыя:Фільмы студыі «Беларусьфільм»