Аляксе́й Іва́навіч Самасу́еў (нар. , ) — беларускі палітык і дыпламат.
Біяграфія Скончыў факультэт міжнародных эканамічных адносінаў Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1998). На дыпламатычнай службе з 1999 года.
Займаў розныя пасады ў Міністэрстве замежных спраў, працаваў у пасольствах Беларусі ў Казахстане і Бельгіі.
18 верасня 2018 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Фінляндскай Рэспубліцы, Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Данія па сумяшчальніцтве.
Займаў гэтыя пасады да 11 сакавіка 2024 годаУКАЗ ПРЕЗИДЕНТА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ 11 марта 2024 г. № 88.
Узнагароды медаль «За ўклад у стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза» III ступені (2015)Решение Высшего Евразийского Экономического Совета от 8 мая 2015 года № 4 «О награждении медалью „За вклад в создание Евразийского экономического союза“».
Катэгорыя:Дыпламаты Беларусі Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Фінляндыі Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Даніі