Па́вел Міха́йлавіч Пуставы́ (нар. , Данецкая вобласць) — беларускі дыпламат.
Біяграфія Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (1986), Дыпламатычную акадэмію МЗС Расіі (1990). На дыпламатычнай службе з 1999 года.
Займаў розныя пасады ў Міністэрстве замежных спраў, працаваў у пасольствах Беларусі на Кубе, быў часовым павераным у справах Рэспублікі Беларусь у Канадзе (2007—2010).
12 лютага 2019 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Іспанія і пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Сусветнай турысцкай арганізацыі па сумяшчальніцтве.
31 жніўня 2020 года Аляксандр Лукашэнка зняў Пуставога з пасады і пазбавіў яго дыпламатычнага рангу з фармулёўкай «за неналежнае выкананне службовых абавязкаў». Незадоўга да гэтага Пуставы заклікаў да перападліку вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і да судоў над вінаватымі ў гвалтоўных дзеяннях, у тым ліку супраць мірных дэманстрантаў.
Катэгорыя:Дыпламаты Беларусі Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Іспаніі