Смалёўка ляскаўка — у крыніцы пад назвай (Siléne vulgáris) — шматгадовая травяністая расліна, від роду сямейства .

Назва Першапачаткова расліна была апісана Конрадам Мёнхам, у працы Methodus plantas horti botanici et agri Marburgensis: a staminum situ describendi (1794) пад назвай . Назва, якую цяпер прызнаюць сапраўднай, была апублікавана ў 1869 годзе ў дзевятым выданні працы . Вядома вялікая колькасць сінонімаў, некаторыя з іх:

, , ,

Беларускія назвы: ляскаўка, ласкавіца, ласкаўка, лускавіца, лускаўкаFederowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897, калетнік, ландыш белы, луснецГанчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927, звончык Ботанический словарь, Спб, 1878Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927, заячча капуста, заеччы мак, скрыпушкаШатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929.

Распаўсюджанне Расліна распаўсюджана ў Еўропе, Малой і Сярэдняй Азіі, на Каўказе, у Гімалаях, Манголіі, Японіі, Паўночнай Амерыцы і Паўночнай Афрыцы. Шырока распаўсюджаная на ўсёй тэрыторыі Расіі, акрамя арктычных і паўднёвых пустынных раёнаў.

Расце па лугах, узлесках, палянах, у светлых лясах, на высечках, пустках, абочынах дарог, па канавах; часцей сустракаецца на прырэчных лугах, пераважна ў паўднёвых абласцях засмечвае пасевы хлебных злакаў.

Біялагічнае апісанне Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 40-100 см, голая, з прамым сцяблом. Лісце ланцэтнае або яйкападобна-ланцэтнае, даўжынёй да 10 см і шырынёй да 30 мм; шызае; ніжнія звужаныя ў кароткі хвосцік.

Кветкі на кароткіх кветаножках. Чашачка ўздутая, голая, даўжынёй 13-18 мм і шырынёй 7-10 мм, з 20 жылкамі. Пялёсткі ў 1,5—2 разы даўжэй чашалісцікаў, белыя, з рассечаным адгінам. Плод — шарападобная каробачка. Цвіце ў чэрвені—верасні, плоданасіць з ліпеня. Карані кароткія, не галінастыя. Лёгка вырываюцца з зямлі.

Выкарыстанне Парасткі смалёўкі выкарыстоўваюцца ў міжземнаморскай кухні: на паўночна-усходзе Італіі — у рызота, у  — для запраўкі т. зв. «удовага » (gazpacho viudo).

Літаратура Silene inflata // Ботанический словарь / сост. Н. И. Анненков. — СПб.: Тип. Имп. АН, 1878. — XXI + 645 с.

Спасылкі

Катэгорыя:Гародніна Катэгорыя:Пустазелле Катэгорыя:Флора Афрыкі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Смалёўка