Барсуко́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мёрскага раёна Вілейскай і Полацкай абласцей БССР. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Барсукі.

Усходняя мяжа сельсавета праходзіла па Заходняй Дзвіне, на поўначы сельсавет межаваў з Валькоўскім сельсаветам, які быў скасаваны ў 1954 годзе.

Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Мёрскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Узмёны, сельсавет перайменаваны ва УзменскіУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с..

Населеныя пункты На 1 студзеня 1947 года ў склад сельсавета уваходзіла 19 населеных пунктаў С. 234.

На момант перайменавання ў склад сельсавета ўваходзілі наступныя паселішчы: Барсукі, вёска Барсукі 2, хутар Брыжынкі, вёска Буралом 1, вёска Вінагроды, вёска Казелькі, хутар Калачова, хутар — ліквідаваны ў 2008 г. Карандашы, вёска Клёміна, вёска Ліпава 1, хутар Ліпава 2, хутар Пераслова, вёска Пераслоўка, вёска Палшчына, хутар Труды, вёска Узмёны, вёска

На працягу 1944—1954 гадоў былі ліквідаваныя некаторыя паселішчы Барсукоўскага сельсавета, напрыклад, фальварак Брыгідава, хутар Божа Ласка, хутар (гаспадарчы двор) Марынкі, вёска Міршчызна, фальварак Ліпава, хутрары Святапольшчызны і інш.

Архіў Архіўныя дакументы Барсукоўскага сельсавета захоўваюцца ў Занальным дзяржаўным архіве горада ГлыбокаеФондавы каталог дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь. Архіў, які ахоплівае 1940—1954 гг., складаецца з пратаколаў сельвыканкамаў, пратаколаў агульных сходаў грамадзян, планаў працы, бюджэтаў, гаспадарчых кніг, дакументаў па асабістаму складу і інш. Шыфр архіва — BY ЗГАГлб ф. 1612. Архіў Барсукоўскага сельсавета знаходзіцца ў аб’яднаным стане з архівам існуючага Узмёнскага сельсавета.

Крыніцы

Літаратура

Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Мёрскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе