Ваўцэ́льна — возера ў Беларусі, у Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці, на пойме ракі Прыпяць, за 4,1 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад вёскі ЗапроссеОбщая характеристика озёр Брестской области , на поўдзень ад вёскі Вільча.

Плошча паверхні возера 0,17 (0,144Морфометрические параметры озёр Брестской области ) км². Даўжыня 1,65 (2) км, найбольшая шырыня 0,12 (0,14) км, даўжыня берагавой лініі 3,6 (4,2) км. Катлавіна старычнага тыпу, моцна выцягнутая, серпападобнай формы. Схілы катлавіны маюць вышыню да 2 м. Берагі пераважна высокія, пясчаныя. Берагавая лінія слабазвілістая.

У час разводдзя возера злучаецца з Прыпяццю.

Літаратура  — С. 425. Ліст карты N-35-140. Выданне 1991 г. Стан мясцовасці на 1987 г.

Спасылкі Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 2.

Катэгорыя:Азёры Лунінецкага раёна Катэгорыя:Басейн Прыпяці