Мікалай Іванавіч Вальвачо́ў ( — ) — вучоны ў галіне эпідэміялогіі, доктар медыцынскіх навук (1965), прафесар (1966).
Біяграфія Нарадзіўся 15 мая 1922 года ў вёсцы Загор’е (цяпер — Віцебскай вобласці).
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, сувязіст 4-й марской брыгадыВальвачев Николай Иванович // Сайт БелМАПА.
У 1945 годзе скончыў Ваенна-медыцынскую акадэмію імя С. М. Кірава ў Ленінградзе і працаваў у ёй з 1949 года на кафедры эпідэміялогіі. Палкоўнік медыцынскай службы. З 1965 года працаваў у Горкаўскім медыцынскім інстытуце. У 1969—1986 гадах займаў пасаду загадчыка кафедрай эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў.
Навуковая дзейнасць Займаўся даследаваннямі эпідэміялагічнага працэсу, распрацоўкай мерапрыемстваў папярэджання інфекцыйных і гнойна-запаленчых хвароб.
Сярод апублікаванага: Применение простейших методов математической статистики в эпидемиологическом анализе инфекционных заболеваний: метод. рекомендации / Вальвачев Николай Иванович; М-во здравоохр. БССР; Гл. сан.-эпидем. упр. — Минск: [б. и.], 1979. — 42 с.; Применение математических методов с использование микро-ЭВМ в эпидемиологическом анализе: учеб.-метод. пособие для специалистов сан.-эпидемиол. профиля / Н. И. Вальвачев, В. Н. Бурьяк; Белорус. гос. ин-т усовершенствования врачей. — Минск : [б. и.], 1987. — 84 с.; Статистический метод в медицинской практике с применением микроЭВМ и персональных компьютеров / Н. И. Вальвачев, М. И. Римжа — Минск: Беларусь, 1989. — 111 с.: ил. — ISBN 5-338-00240-X
Узнагароды Узнагроджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і 8 медалямі.
Літаратура — С. 409.
Спасылкі Вальвачев Николай Иванович // Сайт БелМАПА Вальвачев, Николай Иванович (доктор медицинских наук ; 1922—1990) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Катэгорыя:Эпідэміёлагі СССР Катэгорыя:Эпідэміёлагі Беларусі Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Палкоўнікі СССР