Аляксандр Барысавіч Захарчу́к (нар. , в. Вострава, Зэльвенскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыў у 1977 годзе Галынкаўскую школу, у 1982 годзе архітэктурны факультэт БПІ. Размеркаваўся ў Ленінград, але неўзабаве вярнуўся на Гродзеншчыну. У 1982—1988 гадах працаваў архітэктарам, кіраўніком групы архітэктараў ва Упраўленні па будаўніцтве і архітэктуры Гродзенскага аблвыканкама. У 1988—1989 гадах галоўны архітэктар калгаса «Камсамолец» Гродзенскага раёна. З 1989 года ў інстытуце «Гроднаграмадзянпраект», архітэктар, вядучы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў, галоўны архітэктар праектаў праектнай майстэрні № 3.
Член Беларускага саюза архітэктараў з 2003 года. З 2011 года старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі БСА. Саветнік Беларускай акадэміі архітэктуры (2006).
Творы Асноўныя працы ў аўтарскіх калектывах і самастойна: «Адраджэнне комплексу Жыровіцкага манастыра» (праект), комплекснае добраўпарадкаванне гістарычнага цэнтра г. Навагрудак, комплексная рэканструкцыя цэнтра г. п. Мір, рэканструкцыя транспартнай развязкі па вул. Будзённага, рэканструкцыя Савецкай плошчы з транспартнымі падыходамі, рэканструкцыя старога моста цераз р. Нёман, рэканструкцыя пансіянат «Свіцязь», «Белгазпрамбанк» — усе ў Гродне, комплексная рэканструкцыя цэнтра г. Ліда, — сталіцы Дажынак—2010, цэнтр комплекснага аўтасэрвісу па вул. Суворава ў Гродне, рэканструкцыя з рэстаўрацыяй дома Мураўёва ў Гродне, плавальны басейн, спальны корпус аздараўленчага цэнтра Нацыянальнага банка РБ у заказніку «Азёры».
Узнагароды Лаўрэат прэміі імя У. А. Караля Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі (1999). Ганаровы будаўнік (2011). Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» (2017)Прадстаўнікі Гродзеншчыны адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі. 22 чэрвеня 2017.
9 верасня 2022 года прысвоена званне Заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь.
Сям’я Мае сястру Лілію Барысаўну Захарчук-Сідорку, якая з моманту адкрыцця СШ № 3 у Зэльве выкладала гісторыю, а з 2003 года ўзначаліла школьны гісторыка-краязнаўчы музей.
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары XXI стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Навагрудка Катэгорыя:Архітэктары Гродна