Франк Алворд Перэт (; 1867, Філадэльфія — 12 студзеня 1943, Нью-Ёрк) — амерыканскі прадпрымальнік, вынаходнік і вулканолаг. З 1906 года вядомы, як адзін з першых даследчыкаў (сучаснымі стацыянарнымі метадамі) вулканаў: Везувій, Кілаўэа і Мантань-Пеле, найлепшы знаўца вулканічных вывяржэнняў у 1940-х гадах.Известия АН СССР. — 1946. — № 6. — С. 39.

Біяграфія Вывучаў фізіку ў Політэхнічным Інстытуце Нью-Ёркскага ўніверсітэта.

Электроніка Працаваў у лабараторыі Томаса Эдысана ў Ніжнім Іст-Сайдзе, дзе займаўся распрацоўкай рухавікоў і ўдзельнічаў у распрацоўцы дынама-машын.

У 1886 годзе заснаваў вытворчую кампанію «Электрон» (разам з Джонам А. Барэтам, які неўзабаве пакінуў кампанію), па распрацоўцы і вытворчасці электронных прылад:

электрычная батарэя тэорыя электрарухальнай сілы і яе лічыльнік (CEMF) электрычны рухавік Перэ (пастаяннага тока).

У 1889 годзе пашырыў вытворчасць на новых фабрыках у Спрынгфілдзе.

З-за працягваючыхся праблем са здароўем, ён пакінуў сваю кампанію ў 1904 годзе.

Вулканалогія У 1900 годзе адправіўся ў Італію на лячэнне, дзе сустрэўся з Рафаэлем Матэўчы (1862—1909), дырэктарам Вулканалагічнай абсерваторыі на вулкане Везувій, і захапіўся вулканалогіяй.

У 1906 годзе ён быў асістэнтам Матэўчы у вывучэнні вывяржэння Везувія, і склаў яскравы і найболей поўны даклад аб яго вывяржэнні.

Да 1910 года ён паспеў агледзець вулканы Кілаўэа, Стромбалі, Этна, Тэйдэ і Сакурадзіма.

У 1909 годзе ён быў адным з ініцыятараў стварэння Вулканалагічнай абсерваторыі на вулкане Кілаўэа, разам з Томасом Джагарам з Масачусецкага тэхналагічнага інстытута і Рэджыналдам Дэйлі з Гарвардскага ўніверсітэта.

У 1911 годзе на краю кратэра Халемаўмаў было пабудавана ўкрыццё, якое ў наступным годзе пераўтварылі у Гавайскую вулканічную абсерваторыю, дзе са студзеня 1912 года Перэ пачаў сваё даследаванне Кілаўэа. Распрацаваў новыя метады даследавання вулкана, вымярэнні тэмпературы лавы, вулканічнае трымценне і іншыя рэгістрацыі вулканічнай актыўнасці.

У 1929—1932 гадах ён вывучаў разбуральнае вывяржэнне Мантань-Пеле на востраве Марцініка. У агульным ён правёў на востраве каля дзесяці гадоў. Мясцовы музей вулканалогіі названы ў яго гонар.

У 1931—1943 гадах працаваў штатным навуковым супрацоўнікам Інстытута Карнегі.

У 1940 годзе канчаткова вярнуўся ў ЗША і напісаў некалькі кніг, якія былі апублікаваныя пасля ягонай смерці.

Памёр ва ўзросце 76 гадоў.Giblin in an obituary on her research colleagues Frank A. Perret (Carnegie Institution for Science). Accessed on 28 February 2010

Асноўныя публікацыі

1912

Perret F. A. Volcanic observations at Kilauea inaugurated. // Hawaiian Annual for 1912, pp. 164–175, 1911.

1913

Perret F. A. Some Kilauean formations // American Journal Science. 1913. Ser. 4. Vol. 36. P. 151—159. Perret F. A. The lava fountains of Kilauea // American Journal of Science. 1913. — № 4. — P. 139—148. Perret F. A. The circulatory system in the Halemaumau lava lake during the summer of 1911 // American Journal of Science. 1913. — № 4. — 1913. — P. 337—349. Perret F. A. Volcanic research at Kilauea in the summer of 1911; with a report by Dr. Albert Brun on the material taken directly from «Old Faithful» // American Journal Science. — 1913. Ser. — 4. — Vol. 36. — P. 477—488.

1924

Perret F. A. The Vesuvius Eruption of 1906: Study of a Volcanic Cycle. 1924. 151 p., (Carnegie Institute of Washington: Publication No. 339).

1935

Perret F. A. The Eruption of Mount Pelee 1929—1932. — Washington: CI, 1935. (Carnegie Institution of Washington; Publication 458)

1937

Perret F. A. What to expect of a volcano // Natural History. — 1937. — № 2. — P. 99—105.

1950

Perret F. A. Volcanological Observations. — Washington: CI, 1950. (Carnegie Institution of Washington; Publication 549).

Спасылкі

Frank A. Perret — Carnegie Institution.

Катэгорыя:Геолагі ЗША Катэгорыя:Прадпрымальнікі ЗША Катэгорыя:Вынаходнікі ЗША