Халакост у Пружа́нскім раёне — сістэматычнае праследаванне і вынішчэнне яўрэяў на тэрыторыі Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Халакост здзяйснялі акупацыйныя ўлады нацысцкай Германіі і калабарацыяністы ў 1941—1944 гадах падчас Другой сусветнай вайны ў межах палітыкі «Канчатковага вырашэння яўрэйскага пытання». Халакост у Пружанскім раёне — частка Халакосту ў Беларусі і Катастрофы еўрапейскага яўрэйства.

З адміністрацыйнага распараджэння № 1 командуючага тылам групы армій «Цэнтр» генерала фон Шэнкендорфа ад 7 ліпеня 1941 годаНациональный архив Республики Беларусь (НАРБ). — фонд 4683, опись 3, дело 952, лист 2:

III. Адметныя знакі для габрэяў і габрэек

1. Усе габрэі і габрэйкі, якія знаходзяцца на занятай расійскай тэрыторыі і якія дасягнулі 10-гадовага ўзросту, безадкладна абавязаны насіць на правым рукаве верхняга адзення і сукенцы белую стужку шырынёй у 10 см з намалёванай на ёй сіянісцкай зоркай ці жоўтую павязку шырынёй у 10 см.

2. Такімі павязкамі забяспечваюць сябе самі габрэі і габрэйкі.

3. Габрэяў катэгарычна забараняецца вітаць. Парушальнікі будуць найстражэйшае пакараны мясцовым камендантам па месцу жыхарства.

Генацыд яўрэяў у раёне Для ажыццяўлення палітыкі генацыду і правядзення карных аперацый адразу ўслед за войскам у раён прыбылі карныя падраздзяленні войскаў СС, айнзацгрупы, зондэркаманды, таемная палявая паліцыя (ГФП), паліцыя бяспекі і СД, жандармерыя і гестапа. Практычна адразу яны аддзялілі яўрэяў ад астатніх жыхароў і пачалі іх забіваць альбо заганяць у гета ў рамках ажыццяўлення канчатковага вырашэння габрэйскага пытання.

Ва ўсіх буйных вёсках раёна былі раённыя ўправы і паліцэйскія гарнізоны, якія складаліся з калабарацыяністаў. Яшчэ да восені 1941 года ва ўсіх населеных пунктах раёна былі прызначаны старосты.

Акупацыйныя ўлады пад страхам смерці забаранілі габрэям знімаць жоўтыя латы ці шасціканцовыя зоркі (апазнавальныя знакі на вопратцы), выходзіць з гета без спецыяльнага дазволу, мяняць месца пражывання і кватэру ўнутры гета, хадзіць па тратуарах, карыстацца грамадскім транспартам, знаходзіцца на тэрыторыі паркаў і грамадскіх месцаў, наведваць школы.Г. К. Кісялёў (гал. рэд.), М. А. Коршак і інш.. (рэдкал.), В. М. Туркевіч, Л. А. Павяльчук (укладальнікі). «Памяць. Іванаўскі раён», «БЕЛТА», 2000, — стр. 167 ISBN 985-6302-23-4

Ужо з першых дзён акупацыі раёна немцы пачалі забіваць габрэяў. Гэткія «акцыі» (такім эўфемізмам гітлераўцы называлі арганізаваныя масавыя забойствы) паўтараліся мноства разоў у многіх месцах. Напрыклад, былі забітыя 30 габрэяў з Шарашова, якія да 1942 года хаваліся ў Белавежскай пушчыСаевич Ф. К. «Записки лесничего Беловежской пущи», Минск, издательство «Технопринт», 2002, с. 9-10 ISBN 985-464-307-7.

Многія габрэі ў Пружанскім раёне былі забіты падчас карнай аперацыі нацыстаў «Прыпяцкія балоты» (Pripiatsee) або «Прыпяцкі марш», якая праводзілася з 19 ліпеня па 31 жніўня 1941 года. План гэтай аперацыі быў распрацаваны ў штабе войскаў СС пры рэйхсфюрары Генрыху Гімлеры і ставіў мэтай адпрацоўку і правядзенне першых масавых забойстваў габрэяў войскамі СС на тэрыторыі Беларусі. Непасрэднымі выканаўцамі аперацыі былі кавалерыйская брыгада СС, а таксама 162-я і 252-я пяхотныя дывізіі пад агульным кіраўніцтвам найвышэйшага начальніка СС і паліцыі тылу групы армій «Цэнтр» групенфюрара СС Эрыха фон дэм БахаА. Литвин. Убийцы, газета «Беларусь сегодня», 03.12.2003.

У тых населеных пунктах, дзе габрэяў забілі не адразу, іх трымалі ва ўмовах гета аж да поўнага знішчэння.

За час акупацыі, якая працягвалася да 17 ліпеня 1944 года, габрэі Пружанскага раёна былі практычна цалкам вынішчаны.

Гета У рамках рэалізацыі нацысцкай праграмы вынішчэння габрэяў немцы стварылі на тэрыторыі раёна 5 гета.

У Лінаўскім гета (лета 1941 — пачатак чэрвеня 1942) нацыстамі і калабарацыяністамі былі забітыя практычна ўсе габрэі Лінава і Аранчыцаў. У Пружанскім гета (20 кастрычніка 1941 — 31 студзеня 1943) нацыстамі і калабарацыяністамі былі закатаваныя больш за габрэяў. У Ружанскім гета (восень 1941 — лістапад 1942) нацыстамі і калабарацыяністамі былі забітыя каля 4 000 габрэяў.

Гета ў Канстанцінава Вёска Канстанцінава была акупаваная часткамі вермахта ўлетку 1941 года.

У вёсцы (мясцовыя жыхары называлі яе таксама «калонія Канстанцінава») да вайны налічвалася 35 габрэйскіх і 6 беларускіх двароў. Насельніцтва складалася з прыкладна 184 габрэяў і 35 беларусаў. Гета ў вёсцы праіснавала да кастрычніка (2 лістапада) 1942 (да восені 1943) года, калі немцы пераправілі габрэяў спачатку ў Ружаны, а затым у Ваўкавыск, дзе ўсіх расстралялі. Габрэйскія дамы ў вёсцы засталіся цэлымі.Национальный архив Республики Беларусь (НАРБ). — фонд 1440, опись 3, дело 771, листы 126—131

У ліпені 1944 года пры адступленні немцы спалілі Канстанцінава і вёску Воля, якая знаходзіцца побач. Вёска Канстанцінава пасля вайны не была адноўлена, а яе тэрыторыя (прынамсі каля паловы) лічыцца цяпер вёскай Воля (цяпер Ружанскага сельсавета). На месцы колішняй вёскі ля дарогі ўсталявана пліта з тэкстам: «У гэтым урочышчы была вёска Канстанцінава. У 1944 годзе яна была спалена, а насельніцтва растраляна фашыстамі».

Гета ў Лыскава Па даных НДК (акт № 5 ад 10 студзеня 1945 года), гета ў вёсцы Лыскава (Зеляневіцкі сельсавет) праіснавала да 2 лістапада 1942 года.

Першае масавае забойства габрэяў у Лыскава адбылося 1 ліпеня 1942 года. Забітыя былі пахаваныя ў брацкай магіле ў вёсцы Баяры (Зеляневіцкі сельсавет).

2 лістапада 1942 года габрэяў мястэчка, якія яшчэ засталіся жывымі, сагналі на кірмашную плошчу, дзяцей пагрузілі на падводы, а дарослых пагналі пехатой у Ваўкавыск, забіваючы тых, хто адставаў па дарозе. Кіраваў арганізацыяй і падрыхтоўкай да вынішчэння гета камісар вёскі Элерт. У Ваўкавыску асуджаных людзей непрацяглы час пратрымалі за драцяным абгароджваннем пад адкрытым небам, а потым растралялі — усяго 654 чалавекі).

Апублікаваны няпоўны спіс забітых у Лыскава габрэяў.

Выпадкі ўратавання і «Праведнікі народаў свету» У Пружанскім раёне сем чалавек былі удастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак найглыбейшай удзячнасці за дапамогу, аказаную габрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»:

Чубак Генефа — за выратаванне Гольдфайн Ольгі ў ПружанахЯд Вашем. История спасения. Чубак Геновефа. Пашкевіч Ганна — за ўратаванне Віршубскай Яўгеніі і яе дочак Рэгіны і Ады ў ПружанахЯд Вашем. История спасения. Пашкевич Анна. Папко Андрэй — за выратаванне Чарны Ніны ў ПружанахЯд Вашем. История спасения. Попко Андрей. Павук Іван, Ганна, Аляксандр і Лідыя — за ўратаванне сям’і Юдзевіч у вёсцы ЧахецЯд Вашем. История спасения. Паук Лидия.

Памяць На месцы забойства пружанскіх габрэяў усталяваны помнік, а на габрэйскіх могілках горада ўзведзены мемарыяльны комплекс у памяць ахвяр КатастрофыПамятник жертвам Холокоста в Пружанах.

У кіламетры на паўночны захад ад Ружанаў, у лесе, усталяваны помнік на брацкай магіле габрэяў, падпольшчыкаў і савецкіх вайсковых вязняў. У 1965 годзе на гэтай магіле быў усталяваны абеліск у памяць аб забітых ружанскіх габрэях.С. В. Марцелев (главный редактор), Н. В. Берилло, В. Д. Будько и др., Минск, «Белорусская советская энциклопедия», 1990, ISBN 5-85700-017-3 Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская областьГродно — Пинск

Помнікі ахвярам генацыду габрэяў усталяваны у Лінава, Аранчыцах і ў Белавежскай пушчы — габрэям з ШарашоваИ. Разумовский. Памятник жертвам Холокоста .Магіла ахвяр фашызму. Вёска Лінова (в/ч 67675) Воспоминания Берла Блюштейна The destruction of Lineve Магіла ахвяр фашызму. Вёска Аранчыцы

Апублікаваныя няпоўныя спісы габрэяў загінутых Пружанскага раёна.

Крыніцы

Літаратура

Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (НАРБ). — фонд 861, вопіс 1, дзея 3, ліст 36; Дзяржаўны архіў Расійскай Федэрацыі (ГАРФ). — фонд 7021, вопіс 83, дзея 22, лісты 4-6; Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці (ГАБО), — фонд 514, вопіс 1, дзея 204, лісты 2, 4, 5; Г. К. Кісялёў, А. Э. Кейзік і інш. (рэдкал.), К. І. Козак, А. І. Кузняцоў (укладальнікі). «Памяць. Пастаўскі раён». — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 688 с. — ISBN 985-6302-35-8.

Дадатковая літаратура

Ицхак Арад. Знішчэнне яўрэяў СССР у гады нямецкай акупацыі (1941—1944). Зборнік дакументаў і матэрыялаў, Иерусалим, выдавецтва Яд ва-Шем, 1991, ISBN 9653080105 Черноглазова Р. А., Хеер Х. Трагедия евреев Белоруссии в 1941—1944 гг.: сборник материалов и документов. — Изд. 2-е, испр. и доп.. — Мн.: Э. С. Гальперин, 1997. — 398 с. — 1000 экз. — ISBN 985627902X.

Катэгорыя:Гісторыя Пружанскага раёна Пружанскі раён