Казлабаро́д беларускі, казлабарод літоўскі (Tragopogon bjelorussicus)  — від кветкавых раслін роду сямейства .

Батанічнае апісанне Двухгадовая травяністая расліна вышынёй 15—30 см. Сцябло прамастойнае, рабрыстае. Лісце простае, суцэльнае, з гладкім краем і завостранай верхавінкай, сядзячае, чаргаванае па даўжыні сцябла. Верхняе сцябловае лісце і сцябло голыя, толькі злёгку апушаныя ў пазухах лісця і пад кошыкамі кветак. Кветкавыя кошыкі жоўтага колеру. Плод — рабрыстая сямянка з доўгім носікам.

Распаўсюджанне і экалогія Распаўсюджаны на тэрыторыі Беларусі (басейн ракі Нёман у Гродзенскай вобласці), Літвы, Украіны . Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезафіт і мезатроф. Расце на пясчанай глебе ў лясах і на дзюнах у далінах рэк. Цвіце ў чэрвені—ліпені.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Растения Беларуси // Гербарий ЦБС НАН Беларуси MSKH

Катэгорыя:Астравыя Катэгорыя:Флора Еўропы Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1937 годзе