Касцёл Святога Іосіфа — мураваны каталіцкі храм у п. Гарадзея Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці.
Гісторыя Парафія існуе з 1923 г. Філіяльны касцёл згадваецца з XVII ст. Сучасны касцёл пабудаваны ў 1925 г., быў зачынены ў 1946 г.
Парафія адроджана ў 1991 г., касцёл рэкансэкраваны ў 1993 г.
Архітэктура Храм вырашаны ў лаканічных формах сучаснай архітэктуры. Да прамавугольнагаў плане аб’ёму пад двухсхільным дахам дабудавана чатрохгранная шатровая вежа-званіца, прарэзаная ўверсе арачнымі праёмамі яруса-звона, унізе — арачным уваходным праёмам. Бакавыя фасады рытмічна члянёны высока ўзнятымі невялікімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі.
Літаратура Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін.
Гл. таксама Нясвіжскі дэканат
Спасылкі Гарадзея — парафія Св. Юзафа на Catholic.by
Катэгорыя:Касцёлы Нясвіжскага раёна Катэгорыя:Гарадзея Катэгорыя:Касцёлы Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Катэгорыя:З’явіліся ў 1925 годзе Катэгорыя:1925 год у Беларусі