Касцёл Святога Яна Хрысціцеля — мураваны каталіцкі храм у в. Чарневічы Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.

Гісторыя Касцёл пабудаваны ў 1920-1930-я гады. У 1950 годзе камуністычныя ўлады закрылі касцёл. Да 1990 года ў касцёле захоўвалі збожжа.

У 1991 годзе пробашчам парафіі стаў ксёндз Люцыян Паўлік, і парафіяне дабіліся ад уладаў вяртання касцёла вернікам. Першая святая імша пасля вяртання святыні была адпраўлена ў 1993 годзе у адноўленым касцёле.

Архітэктура Помнік архітэктуры з рысамі канструктывізму. Вырашаны працяглым прамавугольным у плане аб’ёмам пад 2-схільным дахам. Да фасада далучана магутная трох’ярусная 4-гранная шатровая званіца. Плоскасныя фасады рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі і ўваходнымі праёмамі, крапаваны вуглавымі лапаткаміКасцёл Узвышэння Святога Крыжа. Глыбоцкі раён, в. Чарневічы.

Літаратура Касцёл Узвышэння Святога Крыжа // Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін; фат. А. Л. Дыбоўскі. — Мінск : БелЭн, 2008. — С. 367.

Спасылкі Чарневічы — парафія Узвышэння Святога Крыжа на Catholic.by

Катэгорыя:Касцёлы Глыбоцкага раёна Катэгорыя:Чарневічы (Глыбоцкі раён) Катэгорыя:Касцёлы Віцебскай дыяцэзіі