Касцёл благаслаўлёнага Юрыя Матулевіча — мураваны каталіцкі храм у г.п. Ветрына Полацкага раёна Віцебскай вобласці.

Гісторыя Парафія пад тытулам бл. Юрыя Матулевіча зарэгістравана 21 чэрвеня 2001 г. Адчынены ў 2001—2004 гг. у рэканструяваным гаспадарчым мураваным будынку. 11 ліпеня 2004 г. святыню ўрачыста кансэкраваў біскуп Збігнеў Кернікоўскі з Седліцаў.

Архітэктура Вырашаны шырокім прамавугольным у плане аб’ёмам пад 2-схільным дахам. Да фасада далучаны прамавугольны 2-ярусны прытвор пад 2-схільным пакрыццём, завершаным скульптурай Мадонны. Плоскасныя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі. Побач з храмам створаны бутавы грот-горка са скульптурай Маці Божай на вяршыніhttp://pridvinie.vlib.by/index.php/pomniki/181-pomniki-arkhitektury/kultavaya-arkhitektura/3754-kastsjol-blagasla-ljonaga-yuryya-matulevicha-polatski-rajon-g-p-vetryna.

Гл. таксама Полацкі дэканат

Літаратура Капліца благаслаўлёнага Юрыя Матулевіча // Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. — С. 58. Малашэня, Л. Адкрыўся новы касцёл / Л. Малашэня // Народнае слова. — 2004. — 15 ліп. — С. 2.

Спасылкі Ветрына — парафія благаслаўлёнага Юрыя Матулевіча на Catholic.by

Катэгорыя:Касцёлы Полацкага раёна Катэгорыя:Ветрына Катэгорыя:Касцёлы Віцебскай дыяцэзіі Катэгорыя:З’явіліся ў 2004 годзе Катэгорыя:2004 год у Беларусі