Рыгор Паўлавіч Шо́рах ( — , Жабінкаўшчына навуковая // Газета «Сельская праўда») — вучоны ў галіне хірургіі, доктар медыцынскіх навук (1976), прафесар (1980), Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1998).

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Налезнікі (Палескае ваяводства Польскай рэспублікі, зараз у Брэсцкай вобласці Беларусі). У 1948 годзе скончыў сярэднюю школуГригорий Павлович Шорох: (к 80-летию со дня рождения) // Новости хирургии. — 2010. — Т. 18, № 4. — С. 180—182. , у 1954 годзе — Мінскі медыцынскі інстытут. Працаваў ўрачом сельскага ўрачэбнага ўчастка ў Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці, хірургам у раённай бальніцы. У 1958 годзе паступіў у аспірантуру пры кафедры факультэтскай хірургіі Мінскага медыцынскага інстытута, дзе праходзіў навучанне пад кіраўніцтвам прафесара П. М. Маслава і ў 1961 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Диагностика и лечение почечной колики». У 1961—1977 гадах працаваў асістэнтам на кафедры агульнай хірургіі Мінскага медыцынскага інстытута. У 1975 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Хирургическое лечение непроходимости магистральных желчных протоков». З 1977 года займаў пасаду дацэнта кафедры шпітальнай хірургіі інтстытута. З лютага 1980 года ўзначаліў кафедру неадкладнай хірургіі Беларускага дзяржаўнага інстытута ўдасканалення ўрачоў.

Навуковая і грамадская дзейнасць Заснавальнік і кіраўнік кафедры неадкладнай хірургіі Беларускай медыцынскай акадэміі ўдасканалення ўрачоў. Пад яго кіраўніцтвам быў створаны першы ў Беларусі Рэспубліканскі цэнтр лазернай хірургіі. Узначальваў праўленне навуковага таварыства хірургаў Мінска і Мінскай вобласці. 23 сакавіка 1993 года першым з беларускіх хірургаў выканаў лапараскапічную халецыстытэктамію пры вострым халецыстыце. На працягу шэрагу гадоў займаў пасаду Галоўнага хірурга 4-а ўпраўлення Міністэрства аховы здароўя.

Аўтар больш за 450 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій. Атрымаў 8 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтвы. Пад кіраўніцтвам Р. П. Шораха абаронены 5 доктарскіх і 8 кандыдацкіх дысертацый.

Сярод апублікаваных прац: Лазеры, плазменный скальпель в неотложной абдоминальной хирургии — Мн., 1993. (разам з І. Г. Ляндрэсам і П. М. Назаранкам); Острый холецистит — Мн., 1997. (разам з М. В. Завадай); Язвенные гастродуоденальные кровотечения : (тактика и лечение) — Мн., 1998. (разам з У. У. Клімовічам).

Узнагароды і званні Знак «Выдатнік аховы здароўя СССР» (1988). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1998). Дзейсны ганаровы акадэмік Беларускай медыцынскай акадэміі (1999).

Літаратура

Здравоохранение Беларуси: знаменательные и юбилейные даты. 2015 год. / Сост. Н. С. Шумин. — Минск: ГУ РНМБ, 2014. — С. 32. — 67 с.

Спасылкі Григорий Павлович Шорох: (к 80-летию со дня рождения) // Новости хирургии. — 2010. — Т. 18, № 4. — С. 180—182. База патентов Беларуси Шорох, Григорий Павлович (доктор медицинских наук; род. 1930) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі Жабінкаўшчына навуковая // Газета «Сельская праўда» Экстренная медицинская посощь в современных условиях. Сборник научных трудов республиканской научно-практической конференции, посвященной 35-летию учреждения здравоохранения «Городская клиническая больница скорой медицинской помощи» / Под общей редакцией ректора Бел МАПО, Чл.-корр. НАН РБ, д.м.н., профессора Демидчика Ю. Е. — Минск: БелМАПО, 2013.

Катэгорыя:Хірургі СССР Катэгорыя:Хірургі Беларусі Катэгорыя:Вынаходнікі СССР Катэгорыя:Вынаходнікі Беларусі