Касцёл Маці Божай Каралевы Свету — мураваны каталіцкі храм у горадзе Жлобіне Гомельскай вобласці. Касцёл належыць да парафіі Святога Казіміра, але названы ў гонар Маці Божай Каралевы Свету з перспектывай магчымай рэгістрацыі аднайменнай каталіцкай парафіі.
Гісторыя
Каталіцтва на Жлобіншчыне ў XVIII—XIX стагоддзях У XVIII стагоддзі землі Жлобіншчыны вызначаліся значнай канфесійнай разнастайнасцю. Найбуйнейшай хрысціянскай канфесіяй у беларускім Падняпроўі ў той час было ўніяцтва, аднак у рэгіёне існавалі і рыма-каталіцкія парафіі.
У сярэдзіне XVIII стагоддзя Жлобін і навакольныя паселішчы адносіліся да Карпілаўскай рыма-каталіцкай парафіі Бабруйскага дэканата Віленскай дыяцэзіі. Паводле звестак за 1744 год, да парафіі ўваходзілі Карпілаўка, Жлобін, Лукі, Стрэшын, Горваль, Рагачоў, Шацілкі і шэраг іншых паселішчаў. Былая Карпілаўка цяпер знаходзіцца ў межах Жлобіна.
У XIX стагоддзі касцёл у Антушах быў філіяльным у адносінах да Карпілаўскага касцёла. У 1839 годзе Карпілаўскі касцёл мусіў быць ліквідаваны. Дзякуючы захадам яго пробашча Марціна Вашкевіча парафіяльныя функцыі былі перададзены касцёлу ў Антушах, які ў 1843 годзе атрымаў статус парафіяльнага.
Аднаўленне парафіі і будаўніцтва касцёла
Парафія адноўлена ў 1990 годзе. У 1991 годзе сюды на сталую працу прыехаў ксёндз Ян Саламон (рэктар Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску). У пачатку 1992 года парафія намагалася вярнуць будынак старога касцёла, зараз у ім Жлобінскі гісторыка-краязнаўчы музей.
У 1996 годзе пробашчам у Жлобіне прызначаны ксёндз Леанард Акалатовіч.
23 чэрвеня 1996 года будынак магазіна № 23 горада Жлобіна перайшоў ва ўласнасць парафіі і быў капітальна перабудаваны. Першая літургія адбылася на Куццю 24 снежня 1996 года. 13 верасня 1998 года жлобінскую парафію наведаў кардынал Казімір Свёнтакhttp://pallatyny.by/index.php/be/2015-11-30-13-37-51/zhlobin.
18 снежня 2011 года пляц пад будаўніцтва касцёла (раён аквапарка) асвяціў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. 18 чэрвеня 2016 года адбылося ўрачыстае асвячэнне касцёла Маці Божай Каралевы Свету. Асвячаў біскуп Пінскі Антоній Дзям’янкаhttps://catholic.by/3/news/belarus/2614-u-kastsjole-my-sustrakaemsya-z-tym-khto-josts-lyubouyu-u-zhlobine-asvechany-novy-kastsjol-abnoulena.
Архітэктура Вышыня касцёла са шпілем — 36 метраў, пабудаваны ў гатычным стылі. Аўтар праекта В. Катэрліhttp://catholicnews.by/u-zhlobine-adkry-yuts-novuyu-katalitskuyu-svyaty-nyu/.
Спасылкі парафія Святога Казіміра на Catholic.by
Катэгорыя:Касцёлы Жлобінскага раёна Катэгорыя:Славутасці Жлобіна Катэгорыя:Касцёлы Пінскай дыяцэзіі Катэгорыя:2016 год у Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 2016 годзе