Касцёл Найсвяцейшай Тройцы — мураваны каталіцкі храм у горадзе Бярозе Брэсцкай вобласці.

Гісторыя Пабудаваны ў 1998 годзе з цэглы паводле праекта архітэктара Л. Каспяровіча. Асвячоны 7 чэрвеня кардыналам Казімірам Свёнтакам. Побач з храмам знаходзіцца дом святароў-палатынаў.

Архітэктура

Храм выкананы паводле канона трохнефавай двухвежавай базілікі ў стылі стылізаванага рэнесансу. Стрыманую дынаміку архітэктурнай кампазіцыі галоўнага фасада ствараюць фланкіруючыя шатровыя вежы (два васьмерыкі на чацверыку), якія аб’яднаны завершанай двухгранным шчытом цэнтральнай фасаднай плоскасцю з вялікай арачнай нішай увахода. Над ім у тымпане шчыта ў арачнай нішы абраз. Архітэктурны рытм атынкаваных плоскасных фасадаў ствараюць арачныя праёмы, між’ярусныя прафіляваныя карнізы, плоскія лапаткі.

Гл. таксама Пружанскі дэканат

Літаратура Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Спасылкі Бяроза — парафія Найсвяцейшай Тройцы на Catholic.by

Катэгорыя:Касцёлы Бярозаўскага раёна Катэгорыя:Славутасці Бярозы Катэгорыя:Касцёлы Пінскай дыяцэзіі Катэгорыя:1998 год у Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1998 годзе