«Сібірская» () — станцыя Дзяржынскай лініі Новасібірскага метрапалітэна. Размешчана ў Цэнтральным раёне Новасібірска, у раёне скрыжавання вуліцы Гогаля з вуліцай Мічурына. Самая глыбокая станцыя Новасібірскага метрапалітэна.
Адкрыта ў складзе першага пускавога ўчастка Дзяржынскай лініі 31 снежня 1987 года, разам са станцыяй «Плошча Гарына-Міхайлоўскага».
Катэгорыя:Станцыі Новасібірскага метрапалітэна