Альша́нікі (, ) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Бобрскага сельсавета.

Гісторыя Былая ўласнасць сям'і Сапегаў. Да 1649 г. фальварак і сяло Хрысціны Сапегі, потым — яе мужа Самуэля Паца. У Айчынную вайну 1812 г. вёска разбурана французамі. У 1863-67 гг. уладанне Д. Ф. Дашкевіча, уваходзіла ў склад Сенненскага павета, налічвала 40 мужчын. У 1897 г. 23 двары, 150 жыхароў, у 1909 г. 32 двары, 187 жыхароў. З 1917 г. у складзе Крупскага раёна. У 1930-я гады вяскоўцы аб'ядналіся ў калгас «3-ці з'езд Саветаў». На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінуў 21 чалавек. З 1950 г. у складзе калгаса «Перамога» (з 1957 г. імя У. І. Леніна), з 1960 г. — колгаса «Бобр».

Насельніцтва На 01.01.1998 г. 8 гаспадарак, 12 жыхароў.

Спасылкі

Катэгорыя:Бобрскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Крупскага раёна