Во́чны цвет палявы, макрыца чырвоная (Anagallis arvensis) — від кветкавых раслін сямейства , тыпавы від роду .
Батанічнае апісанне
Аднагадовая травяністая расліна з тонкім стрыжнёвым коранем. Сцёблы 4-гранныя, распасцёртыя, галінастыя, даўжынёй 15—30 см. Лісце супраціўнае, зрэдку па 3 у кальчаках, сядзячае, простае, суцэльнае, з гладкім краем, знізу з чорнымі кропкамі. Кветкі з пяццю пялёсткамі, крывава—чырвонага або цагельна-чырвонага колеру, на доўгіх кветаножках у пазухах лісця. Плод — шматнасенная каробачка шарападобнай формы.
Распаўсюджанне і экалогія Радзімай расліны лічыцца Міжземнамор’е. Распаўсюджана амаль паўсюдна. Расце як пустазелле на палях і агародах, на лугах, узлесках, берагах вадаёмаў, у прыбярэжных і пойменных хмызняках. Мезафіт і мезатроф. Святлолюбівая расліна. Цвіце ў чэрвені—жніўні.
Літаратура — С. 493.
Спасылкі
Катэгорыя:Першакветныя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Афрыкі Катэгорыя:Ядавітыя расліны Катэгорыя:Пустазелле Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Флора Аўстраліі