Дзень Корпуса Вартавых Ісламскай Рэвалюцыі () — дзяржаўнае свята Ірана, адзначаецца штогод 9 кастрычніка (17 мехра па іранскаму календары). Яно прысвечана элітнаму ваенна-палітычнаму фарміраванню, што ўваходзіць у склад узброеных сілаў Ірана.
Дзень КВІР урачыста адзначаецца ў дзень нараджэння трэцяга шыіцкага імама Хусейна ібн Алі. Імам Хусейн нарадзіўся 10 кастрычніка 680 года (10 мухарама 61 года па календары месяцовай хіджры). Грабніца імама Хусейна ў Кербеле (Ірак) стала адным з галоўных аб’ектаў паломніцтва шыітаў.
У 2002 годзе было прынята рашэнне аб унясенні ў іранскі каляндар дня КВІР у дзень нараджэння імама Хусейнаمروری بر بیانات رهبری در آستانه روز پاسدار - مشرق نیوز. Дадзены жэст быў выключна важны з ідэалагічнага пункту гледжання, так як КВІР уяўляе сабой ідэальны ўзор шыіцкай арміі. Сумяшчэнне дня нараджэння імама Хусейна, надзвычай пачытаемага шыітамі, і дня КВІР лішні раз дэманструе важнасць Корпуса для забеспячэння правапарадку ўнутры дзяржавы і за яе межамі. Гісторыя КВІР непарыўна звязана з гісторыяй Ісламскай рэвалюцыі ў Іране і паслярэвалюцыйнага пераўтварэння ўзброеных сіл і сілавых структур краіныНа страже Исламской революции: КСИР и его роль в жизни Ирана — Военное обозрение, 10 октября 2018.
Катэгорыя:Святы паводле алфавіта Катэгорыя:Узброеныя сілы Ірана Катэгорыя:Святы 9 кастрычніка Катэгорыя:Святы Ірана