Ліві́йскі кры́зіс"Libya – Crisis response", European Union.Fadel, L. "Libya's Crisis: A Shattered Airport, Two Parliaments, Many Factions". () — серыя ўзброеных канфліктаў падчас барацьбы за палітычную ўладу ў Лівіі. Падзеі пачаліся як частка Арабскай вясны з выступленняў супраць лідара краіны Муамара Кадафі, пасля звяржэння якога разгарэлася супрацьстаянне ўнутры былой апазіцыі. Канфлікты ахоплівалі некалькі бакоў, якія ваявалі з прычыны этнаплемянных, палітычных, ідэалагічных і эканамічных рознагалоссяў, пад моцным уплывам замежных сіл. Баявыя дзеянні прывялі да нестабільнасці па ўсёй краіне, дзясяткаў тысяч ахвяр, зніжэння аб’ёму вытворчасці ў найважнейшай нафтавай прамысловасці. У гэты перыяд Лівія фактычна перастала існаваць як дзяржаваObama's Libya Debacle. How a Well-Meaning Intervention Ended in Failure // Foreign Affairs, 2015. Ускосны ўрон быў панесены таксама іншым краінам, пацярпелым ад наплыву мігрантаў і тэрарыстычнай пагрозы. Крызіс паказаў спрэчнасць выкарыстання міжнародных ваенных інтэрвенцый, прадэманстраваў неэфектыўнасць афіцыйнай дыпламатыі і неабходнасць стварэння нефармальных дыялогавых арганізацый, якія дзейнічалі б сумесна з ААН. Наступствы грамадзянскай вайны ў Лівіі сталі міжнароднай праблемай і запатрабавалі сумеснага рашэнняИтоги революции: как «арабская весна» обернулась для Ливии десятилетней зимой.
У крызісе вылучаюцца тры асобныя этапы. На першым этапе (2011) ішла грамадзянская вайна паміж урадам Муамара Кадафі і сіламі лівійскай апазіцыі, што пры падтрымцы замежных інтэрвентаў завяршылася звяржэннем дзеючага рэжыму. У другі этап (2012—2014) адбыўся фактычны распад краіны на шэраг самастойных утварэнняў, працягваліся ваенныя сутыкненні паміж рознымі фракцыямі і групоўкаміГуляй-пустыня — Как живется Ливии в условиях анархической конфедерации // Лента.ру, 07.10.2013. Іх барацьба прывяла да стварэння двух лівійскіх урадаў у гарадах Трыпалі і Табрук, з чаго пачаўся трэці этап (2014—2020)General Hafter announces coup; politicians react with scorn, order his arrest | Libya Herald . На такім фоне набралі сілу розныя ісламарадыкальныя групоўкі, найбольш моцнай з якіх стала «Ісламская дзяржава». Бакамі канфлікту і міжнароднай супольнасцю былі зроблены шматлікія спробы пакласці канец ваенным дзеянням і аб’яднаць краіну. Толькі ў 2020—2021 гадах атрымалася дасягнуць рэальнага перамір’я, адначасова сфармаваўшы адзіны часовы ўрад. Тым не менш сітуацыя ў Лівіі застаецца напружанай з-за прысутнасці замежных узброеных фарміраванняў і жадаючых працягнуць вайну.
Перадгісторыя Лівія знаходзіцца ў Паўночнай Афрыцы. З поўначы яна абмываецца Міжземным морам. Большую частку тэрыторыі краіны займае нізкае плато. Амаль уся Лівія ляжыць у пустыні Сахара. Увесь год над яе тэрыторыяй пераважаюць гарачыя і сухія паветраныя масы. Краіна мае адносна невялікую колькасць насельніцтва і яго шчыльнасць. Частка тэрыторыі наогул бязлюдная. Асноўнымі этнічнымі групамі з’яўляюцца арабы, тубу, туарэгі і берберы. Для насельніцтва характэрна захаванне (хоць і ў значна аслабленым выглядзе) родаплемянной арганізацыіКоротаев А.В. Позднеродовые формы социальной организации в социально-экономической структуре современного ливийского общества (по материалам Киренаики) // Арабский мир: экономика, политика, идеология / Ред. Егорин, А. З., и Наумкин, В. В.. М.: Наука, 1987, с.4-8. У Лівіі вылучаюцца тры гістарычныя вобласці: Трыпалітанія, Кірэнаіка і Фецан. Паміж плямёнамі гэтых рэгіёнаў з даўніх часоў маюцца шэраг этнічных, палітычных і эканамічных канфліктаў.
У 1912 годзе па заканчэнні Італа-турэцкай вайны рэгіёны Кірэнаіка і Трыпалітанія былі захоплены Італіяй у Асманскай імперыі. Тут утварылася каланіяльные ўладанне Італьянская Лівія, да якой у 1914 годзе быў далучаны Фецан. Падчас Другой сусветнай італьянцы вымушаны былі пакінуць рэгіён, а ў наступныя гады краіна знаходзілася пад брытанскім валадарствам. У 1951 годзе Лівія атрымала незалежнасць, стаўшы каралеўствам пад кіраваннем Ідрыса I. У 1969 годзе манарх быў скінуты ў выніку , узначаленага палкоўнікам Муамарам Кадафі. Ён скасаваў каралеўства, на змену якому прыйшла .
На той момант краіна з’яўлялася беднай аграрнай дзяржавай з высокім узроўнем непісьменнасці, карупцыі і беднасці. Новая ўлада на чале з Муамарам Кадафі ўзяла курс на сацыялізм і збліжэнне з Савецкім Саюзам, нацыяналізавала сферу нафтаздабычу, выцесніўшы адтуль замежныя кампанііИстория Востока: в 6 т. / гл. ред. Р. Б. Рыбаков (пред.) и др.; Ин-т востоковедения РАН. — М.: Восточная литература, 2008. Т. 6. С. 129.. Даходы ад гандлю нафтай урад накіроўваў на сацыяльныя патрэбы, дзякуючы чаму ў краіне ажыццяўляліся маштабныя праграмы будаўніцтва дзяржаўнага жылля, развіцця сістэм аховы здароўя і адукацыі«Государства Ливия больше нет»: как живёт страна спустя шесть лет после свержения Каддафи // RT, 20 октября 2017Жизнь народа Ливии при Каддафи – только факты // За Каддафи и его народ, 18 марта 2011. Сацыяльна-эканамічная сітуацыя ў Лівіі стала значна лепшай, чым у іншых арабскіх краінах Паўночнай Афрыкі і нават у большасці дзяржавах Еўропы. Тут не было значнага сацыяльнага расслаенняБывший посол в Ливии назвал 4 вещи, которыми М. Каддафи не угодил Западу//РБК, 21.03.2011 г..
Пазней пачаліся і палітычныя пераўтварэнні. У маі 1973 Кадафі ўпершыню публічна выступіў з ідэямі «трэцяй сусветнай тэорыі», выкладзенай пазней у яго знакамітай . Кадафі адхіліў як ідэі капіталізму з яго эксплуатацыяй чалавека чалавекам, так і савецкі варыянт сацыялізму з яго падначаленнем чалавека дзяржаве. Ён абвясціў, што асноўныя прынцыпы сацыяльнай справядлівасці выкладзены ў Каране і павінны быць адроджаны праз прамы ўдзел работнікаў у кіраванні вытворчасцю (праз народныя камітэты) і шляхам размеркавання паміж імі ўсяго створанага прадуктуНовейшая история Азии и Африки. XX век: в 3 ч. / Под ред. А. М. Родригеса. — М.: Владос, 2001. Ч. 3. С. 192..
Увосень 1974 года выдаў цэлы шэраг законаў, заснаваных на шарыяце. Уводзілася суровае пакаранне за ўжыванне, увоз і вытворчасць спіртных напояў, былі ўнесены змены ў сямейнае заканадаўства. Аднак практычная рэалізацыя ідэй «трэцяй сусветнай тэорыі» натыкалася на супраціў з боку празаходняй апазіцыі. У чэрвені 1975 года быў здзейснены няўдалы замах на членаў урада падчас ваеннага парада, а ў жніўні таго ж года была праведзена спроба ваеннага пераваротуНовейшая история Азии и Африки. XX век: в 3 ч. / Под ред. А. М. Родригеса. — М.: Владос, 2001. Ч. 3. С. 192—193.. Тым не менш 2 сакавіка 1977 года на надзвычайнай сесіі (УНК) у горадзе Себха Лівійская Рэспубліка была ператворана ў Сацыялістычную Народную Лівійскую Арабскую Джамахірыю (пазней дададзена «Вялікая»).
У джамахірыі традыцыйныя інстытуты ўлады адмяняліся. Паўсюдна фармаваліся народныя камітэты і народныя кангрэсы. Дзяржава падзялялася на мноства (абшчын), якія ўяўлялі сабой самакіравальныя міні-дзяржавы ў дзяржаве, што валодалі ўсёй паўнатой улады ў сваёй акрузе, уключаючы размеркаванне бюджэтных сродкаў. Кіраванне камунай ажыццяўлялася першасным народным кангрэсам. У народны кангрэс уваходзілі ўсе члены камуны (жыхары камуны). Кожны чалавек меў права выказаць сваю прапанову на пасяджэнні народнага камітэта, удзельнічаючы ў прыняцці рашэнняў і рэалізацыі ўлады. Першасны народны кангрэс абіраў сваіх прадстаўнікоў у гарадскі народны камітэт і Усеагульны Народны Кангрэс. Народныя кангрэсы выбіралі свае выканаўчыя органы (народныя камітэты), члены якіх аўтаматычна станавіліся дэлегатамі народных кангрэсаў правінцый. Усеагульны народны кангрэс, вышэйшы заканадаўчы орган Джамахірыі, быў у праве ўносіць у свой парадак дня толькі пытанні, абмеркаваныя першаснымі народнымі кангрэсамі. УНК быў упаўнаважаны абіраць свой пастаянны орган — Генеральны сакратарыят, фарміраваць Вышэйшы Народны Камітэт (урад)Муаммар Каддафи. Зелёная книга. Часть первая. Решение проблемы демократии (Власть народа). Политический аспект Третьей Всемирной Теории. Мария Чунихина. Что такое Джамахирия? // Аргументы и факты, 21 февраля 2017.
У той жа час Кадафі ўчыняў палітычныя рэпрэсіі, душыў іншадумства і нават супрацоўнічаў з тэрарыстычнымі арганізацыямі. Значная частка багаццяў дзяржавы асядалі ў кіраўніка і яго дзяцей. Раздробны гандаль быў знішчана, і многія сферы дзейнасці для лівійцаў былі забаронены. Паступова расла незадаволенасць прыгнётамA Thrilling Spectacle in Tripoli by Fouad Ajami (Senior Fellow and cochair, Working Group on Islamism and the International Order .
У 2010 годзе ў Тунісе пачалася рэвалюцыя, якая адзначыла пачатак Арабскай вясны, чыя ідэя заключалася ў звяржэнні дзеючых рэжымаў і пабудове дэмакратычнага грамадства на ліберальных асновах. Хутка хваляванні ахапілі іншыя арабскія дзяржавы, у тым ліку і Лівію10 лет назад началась «арабская весна» — самое мощное движение против авторитаризма в современной истории // Meduza, 18 декабря 2010.
Прычыны грамадзянскай вайны , прафесар Універсітэта Джона Хопкінса, амерыканскі эксперта па Блізкім Усходзе, бачыў прычыны грамадзянскай вайны ў Лівіі ў палітычным жыцці краіны. Па словах усходазнаўца, за гады кіравання Кадафі краіна ператварылася «ў бязлітасную тыранію», а ўсімі выгодамі карысталася толькі сям’я Кадафі. Былы пасол РФ у Лівіі і Тунісе, кандыдат гістарычных навук ахарактарызаваў вайну ў Лівіі як узброеную барацьбу за ўладу пад прыкрыццём лозунгаў барацьбы за свабоду і дэмакратыюА. А. Волович Ливия в огне: мятеж или революция?//Институт Ближнего Востока,10.03.2011 г.. Магчыма, што значную ролю ў дэстабілізацыі сітуацыі згулялі супярэчнасці паміж плямёнаміСатановский: Каддафи получил полное право на теракты в Европе//Даугавпилсский информационно-новостной портал GOROD.LV22.03.2011 г.Ксения Светлова «Думать, что сейчас закончится война и начнется демократическая Ливия,— большая ошибка» //Slon.ru, 24.03.2011. Эксперт Расійскага савета па міжнародных справах Рыгор Лук’янаў лічыў, што грамадзянская вайна была выклікана наступствамі ад міжнародных санкцый, якія былі знятыя з Лівіі толькі ў сярэдзіне 2000-х. Краіна не паспела выпрацаваць механізм лібералізацыі эканомікі, прыватны бізнес адчуваў сябе некамфортна пад прэсінгам дзяржавы.
Таксама існуе меркаванне, што канфлікт у Лівіі пачаўся пры актыўным удзеле заходніх дзяржаў, будучых інтэрвентаў, якія адмоўна ставіліся да ўрада Кадафі. Навуковы супрацоўнік Цэнтра арабскіх і ісламскіх даследаванняў Інстытута ўсходазнаўства РАН Барыс Далгоў лічыў крызіс часткай супрацьстаяння Кадафі з Захадам. На яго думку, менавіта знешнія сілы арганізавалі канфлікт, мэтай якога было звяржэнне дзеючага рэжыму«Ситуация остаётся очень хрупкой»: что происходит в Ливии спустя десять лет после начала политического кризиса // RT, 15 февраля 2021. Па заяве былога камандуючага войскамі НАТА ў Еўропе , рашэнне аб пачатку вайны ў Лівіі і іншых афрыканскіх краінах было прынята задоўга да іх пачатку. Гэта ж меркаванне падзяляе прэзідэнт паліталагічнага цэнтра «» .
, старшыня праўлення , акцэнтуе ўвагу на тым, што Лівія са старажытных часоў існавала як тры падзеленых геаграфічна племя, пры гэтым Кадафі меў папулярнасць толькі ў ТрыпалітанііРоссийский разворот над Ливией?//Эхо Москвы, 24.03.2011 г.. Былы пасол Расіі ў Лівіі пагаджаўся, што на ўсходзе заўсёды існавала магутная апазіцыя Кадафі, незадаволеная размеркаваннем не ў сваю карысць сродкаў унутры краіны, што стала адбывацца пасля прыходу палкоўніка да ўлады. Падзеі ў Тунісе і Егіпце прастымулявалі гэтыя настроіВладимир Чамов, экс-посол России в Ливии//Эхо Москвы, 24.03.2011 г..