«Даліна ценяў» () — нарвежская містычная драма 2017 года, пастаўленая Ёнасам Матсавам Гюльбрандсэнам.
Прэм’ера карціны адбылася 8 верасня 2017 года ў межах Міжнароднага кінафестывалю ў Таронта.
Сюжэт Шасцігадовы Аслак жыве са сваёй маці ў маленькай вёсцы, размешчанай паміж морам і гарамі Нарвегіі. Аднойчы каля вёскі знаходзяць разадраных авечак. Дарослая частка насельніцтва лічыць, што гэта ваўкі, але Аслак упэўнены, што ў лесе жыве пярэварацень. І пасля таго, як сабака Аслака знікае без следу, ён, не доўга думаючы, сыходзіць у лес.
Акцёрскі склад
Саўндтрэк
Музычнае суправаджэнне да фільма «Даліна ценяў» напісаў польскі кампазітар Збігнеў Прайснер. Саўндтрэк быў намініраваны на Прыз глядацкіх сімпатый «Сусветнай прэміі саўндтрэкаў».
Зноскі
Спасылкі Даліна ценяў на сайце «AlloCiné» (на 03.07.2020) Даліна ценяў на сайце «FilmAffinity» (на 03.07.2020) (на 03.07.2020) (на 03.07.2020) Даліна ценяў на сайце «КиноПоиск» (на 03.07.2020)
Катэгорыя:Фільмы-драмы Нарвегіі Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Збігнеў Прайснер Катэгорыя:Фільмы на нарвежскай мове